Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў аб «прарыўной дамоўленасці» наконт паставак знішчальнікаў F-16 ва Украіну
«Ад сёння ўжо канкрэтыка. Будуць ва ўкраінскім небе. Дзякуй, Нідэрланды! Дзякуй, Марк! Дзякуй усім, хто дапамагае!» — напісаў Уладзімір Зяленскі ў тэлеграме.
«Нідэрланды і Данія абавязваюцца перадаць Украіне знішчальнікі F-16, паведаміў прэм'ер Нідэрландаў Рутэ», — піша «Суспільне».
«Мы з Маркам Рутэ дамовіліся пра колькасць F-16, якія будуць перададзеныя Украіне пасля навучання нашых пілотаў і інжынераў. 42 самалёты. І гэта толькі пачатак», — напісаў Зяленскі.
Прэм’ер Нідэрландаў Марк Рутэ і Уладзімір Зяленскі сустрэліся сёння ў Эйндхавене на вайскова-паветранай базе.
У пятніцу Нідэрланды і Данія заявілі, што Злучаныя Штаты далі сваю згоду гэтым краінам на пастаўку знішчальнікаў F-16 ва Украіну.
Каментары