Прэзідэнт Украіны наведаў перадавую і праводзіў там нараду, як у пакой зайшоў кот і нахабна разлёгся ля стала.
«Запарожжа. Сустрэўся з камандаваннем 65-й асобнай механізаванай брыгады, якая выконвае баявыя задачы ў складзе групоўкі «Таўрыя» на Арэхаўскім кірунку. Абмеркавалі ход баявых дзеянняў на ўчастках фронту, якія адносяцца да зоны адказнасці брыгады, праблемныя пытанні, патрэбы. Украіна ганарыцца сваімі ваярамі, якія робяць усё, каб выгнаць акупантаў з нашай зямлі. Дзякуй за службу!», — напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале, ні слова не згадаўшы пра ката.
Каментары