Свет

Кіраўнікі памежных службаў Літвы, Латвіі і Польшчы абмеркавалі магчымы сцэнар закрыцця мяжы з Беларуссю

Кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы Літвы Рустамаc Любаевас, кіраўнік памежнай аховы Латвіі Гунціс Пуятс і камендант памежнай аховы Польшчы Томаш Прага правялі перамовы 22 жніўня, паведамляе памежная служба Літвы.

Рустамас Любаевас. Фота: VSAT

Любаевас, Пуятс і Прага разгледзелі сітуацыю, якая ўзнікне пасля прыняцця рашэння аб поўным закрыцці межаў з Беларуссю і Расіяй, абмеркавалі магчымыя сцэнары і алгарытмы дзеяння, а таксама абмеркавалі каналы абмену аператыўнай інфармацыяй паміж Латвіяй, Літвой і Польшчай, піша Delfi.lt.

Таксама кіраўнікі пагранведамстваў абмяняліся думкамі аб сітуацыі на мяжы, пагрозах, якія ўзнікаюць у кожнай краіне, спосабах рэагавання на іх і шляхах прадухілення, у прыватнасці, закранулі пытанні нелегальнай міграцыі з Беларусі і размешчаных у Беларусі вагнераўцаў.

Каментары

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль стаў выдаляць метаданыя з усіх відэа з удзелам Пуціна2

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны3

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

«Калі набыў $20 па курсе 3,3 — і цяпер ты паспяховы інвестар»: як беларусы рэагуюць на скачкі валют7

У 53 гады загінуў былы турэмны начальнік з Оршы5

У Брэсце мужчына падумаў, што яму атруцілі каву, і ўдарыў афіцыянтку лыжкай. Завялі крымінальную справу3

Паліцыя разагнала пратэст у цэнтры Тбілісі3

Улады Малдовы вырашылі не плаціць «Газпраму» доўг памерам 709 млн даляраў

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць». Што думаюць таксісты пра працу ў новых умовах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўнае
Усе навіны →