Галоўны рэдактар RT Маргарыта Сіманьян расказала, што праз гэта не можа нармальна спаць.
«Побач з нашым домам другі раз за тыдзень упаў беспілотнік. Гучна падае, хачу я вам сказаць. У палову на чацвёртую прачынаешся, толькі паспеўшы заснуць», — сказала прапагандыстка Сіманьян у эфіры тэлеканала «Расія 1».
І выказалася, што атакі дронаў расійскую ўладу ў вайне не толькі не спыняць, а наадварот: «у нас наогул тармазы адмовяць у такім выпадку, адна педаль застанецца — газ».
Пра першы такі выпадак прапагандыстка паведамляла 21 жніўня. Тады было вядома пра збіты беспілотнік у Істрынскім раёне Маскоўскай вобласці.
«Канфіскаваныя АК, кастэты і кайданкі» — ФСБ заявіла аб прадухіленні забойства Сіманьян і Сабчак
«Гэта прысуд нам усім». Сіманьян паскардзілася, што расійскія выдавецтвы адмовіліся выдаваць зборнік з літарай Z на вокладцы
Як прапагандысты будуць тлумачыць расіянам, што мабілізацыя — гэта «нармальна». Стала вядомая метадычка
Расследаванне Навальнага: Сіманьян і яе сям'я зарабілі на мутных схемах амаль $10 мільёнаў за тры гады
Сіманьян пахвалілася поспехамі беларускага «Спутніка». І гэта абсалютная хлусня
Каментары