Трагедыя здарылася ўчора, паведамляе Следчы камітэт.
Учора ўвечары ў міліцыю звярнуліся бацькі 9-гадовай дзяўчынкі і распавялі, што іх дачка пайшла гуляць і не вярнулася дадому. На пошукі школьніцы былі кінутыя ўсе сілы ратавальнікаў і міліцыі Клімавіцкага раёна.
На жаль, праз пару гадзін яе цела было знойдзена ў рацэ Слабажанцы.
Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчынка пайшла купацца са сваімі сёстрамі ўпотай ад дарослых, бо бацькі забаранялі ісці на рэчку адным.
Дзеці гулялі ў вадзе, але з-за таго, што загінулая не ўмела плаваць, яна пайшла на дно. Напалоханыя дзяўчаткі вярнуліся дадому і нічога не распавялі дарослым.
На месцы здарэння ўсю ноч працавала следча-аператыўная група.
Месца, дзе патанула школьніца, не прызначана для купання.
Каментары