Грамадства33

Кіраўніка школы Streamline абвінавачваюць у незаконным карыстанні падатковымі льготамі

На тэлеканале АНТ выйшаў сюжэт, у якім прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю паведамілі пра ўстанаўленне фактаў нібыта грашовых махінацый з боку кіраўніка школы замежных моў Streamline.

«Замест таго, каб працаваць у прававым полі, дырэктар кампаніі, падаючы сваю дзейнасць як некамерцыйную, незаконна карыстаўся падатковымі льготамі. Атрымаўшы звыш 95 млн рублёў выручкі, уласнік Streamline за 13 гадоў заплаціў менш за 60 тыс. рублёў падаткаў», — гаворыцца ў сюжэце.

Намеснік начальніка ўпраўлення ДФР Камітэта дзяржаўнага кантролю па Мінскай вобласці і горадзе Мінску Валерый Шчарбун каментуе сітуацыю так:

«У якасці асноўнай мэты дзейнасці ўстановы з'яўлялася атрыманне прыбытку. Такім чынам, кампанія фактычна з'яўлялася камерцыйнай арганізацыяй, і не магла карыстацца льготамі па ПДВ і падатку на прыбытак».

Таксама, паводле яго слоў, атрыманая выручка ад аказання адукацыйных паслуг

«выводзілася на падкантрольныя ўласніку школы замежных моў камерцыйныя суб'екты гаспадарання, у тым ліку ў выглядзе пазык, якія ў далейшым выкарыстоўваліся на прадпрымальніцкія мэты».

Сума нявыплачаных падаткаў за кошт нібыта неправамернага выкарыстання льгот склала больш за 17 млн рублёў.

Намеснік начальніка аддзела ўпраўлення працэсуальнага кантролю УСК па горадзе Мінску Юрый Андросік, у сваю чаргу, паведаміў, што ў 2012 годзе кіраўнік і заснавальнік школы разам з жонкай распрацавалі некалькі спосабаў вываду грошай з рахункаў.

«Кампанія стала выдаваць беспрацэнтныя пазыкі як індывідуальным прадпрымальнікам, так і афіляванай арганізацыі, што супярэчыла мэтам стварэння навучальнага цэнтра. За 12 гадоў агульная сума пазык склала больш за 29 млн рублёў», — паведаміў ён.

Цяпер арганізацыя знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі, а ў дачыненні да яе кіраўніка і заснавальніка, які знаходзіцца за межамі Беларусі, распачалі крымінальную справу.

Заснавальнікам і дырэктарам Навучальнага цэнтра «Адукацыйныя тэхналогіі», пад эгідай якога працавалі моўныя курсы Streamline, з'яўляецца Эдуард Цалюк, які раней даваў свой каментарый адносна гэтай сітуацыі.

Запазычанасць па заробках работнікам школы нібыта закрылі за кошт арыштаваных актываў кампаніі, таксама вярнулі грошы людзям, якія ўнеслі перадаплату за заняткі ў Streamline і не змаглі іх наведваць. 

Streamline Language School — найбуйнейшая школа замежных моў у Беларусі, заснаваная ў 1998 годзе, курсы ў якой прайшлі больш за 100 000 чалавек. Пра тое, што ў школы з'явіліся праблемы, яе праца прыпынена, а рахункі заблакаваныя, стала вядома ў кастрычніку. 

Каментары3

  • Не верю
    26.12.2024
    Так и сотрудников «Пресс-клуба» обвиняли в неуплате налогов, и Бабарико-старшего, и Бабарико-младшего… Думаю, этот Цалюк засветился где-то на протестах, вот и все.
  • Зенусь
    26.12.2024
    Дык а дзе вы, кантралёры, былі гэтыя 13 гадоў? Хто адкажа і прысядзе?
  • всего
    26.12.2024
    "У якасці асноўнай мэты дзейнасці ўстановы з'яўлялася атрыманне прыбытку. "
    Так у лукашэніі працуе любы дзярж.універ. калі не, дык чаму тады даводзяць планы па экспарту?

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка16

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка

Усе навіны →
Усе навіны

«Надзея можа з’явіцца ў любы момант». Прагноз на 2025 год2

Губазікі спынілі аўто ў Брэсце, кіроўца спрабаваў уцячы і наехаў на аднаго з іх6

У выбарчых камісіях новых людзей толькі 3%8

Стала вядома, як перабудуюць закінуты будынак на Алібегава ў Мінску ФОТА

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай3

«Сам прапанаваў ёй выйсці на Ганну Сялук». Палітвязень расказаў пра сваю былую жонку — спявачку з міліцэйскімі пагонамі4

Кізім абвяргае, што ва Украіне з пераліку моў, што знаходзяцца пад асаблівай абаронай, выкрэсліваюць беларускую4

У Мінску здаюць у арэнду кватэру без вадаправода, каналізацыі і прыбіральні3

Mark Formelle выпусціў каляндар у стылі аўстралійскіх пажарных11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка16

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка

Галоўнае
Усе навіны →