Навука і тэхналогіі55

ШІ-агенты заменяць праграмы: гендырэктар Microsoft прадказвае рэвалюцыю ў карыстанні камп’ютарамі

Людзі будуць мовай тлумачыць штучнаму інтэлекту задачы, ён будзе выконваць. Гэта зменіць і задачы праграмістаў.

Фота: Alighayoor / Wikimedia Commons

На ютуб-канале Matthew Berman генеральны дырэктар Microsoft Сацья Надэла (Satya Nadella) падзяліўся сваімі прагнозамі наконт будучыні праграмнага забеспячэння. Змены чакаюцца каласальныя.

Канец традыцыйных дадаткаў

Цяпер кампаніі ствараюць асобныя дадаткі, званыя SaaS (Software as a Service — праграмнае забеспячэнне як паслуга). Гэта воблачныя сэрвісы, дзе замест загрузкі праграмы на камп’ютар карыстальнік атрымлівае доступ да яе праз інтэрнэт-браўзэр. 

Кожная праграма мае карыстальніцкі інтэрфейс, базу даных і «бізнэс-логіку»: набор правілаў, якія вызначаюць, што менавіта робіць праграма. Напрыклад, у сістэме продажаў логіка можа аўтаматычна адпраўляць напамін пры спазненні плацяжу.

Сацья Надэла прагназуе, што гэтыя аўтаномныя праграмы і інтэрфейсы знікнуць. На яго думку, тое, як мы сёння карыстаемся праграмным забеспячэннем, — уваход у розныя вэб-праграмы ці мабільныя дадаткі — хутка будзе заменена зусім іншым падыходам.

ШІ-агенты як новая рэальнасць

Будучыня будзе грунтавацца на ШІ-агентах — інтэлектуальных праграмных рашэннях, якія самастойна выконваюць задачы без неабходнасці спецыялізаванага інтэрфейсу. 

У традыцыйным SaaS карыстальнік узаемадзейнічае з «тонкім слоем» інтэрфейсу, што ўзаемадзейнічае з базай даных праз CRUD (create, read, update, destroy — стварыць, прачытаць, абнавіць, знішчыць).

Надэла тлумачыць, што ШІ-агенты змогуць непасрэдна працаваць з базамі даных. А калі агент можа чытаць, абнаўляць і выконваць лагічныя задачы ў базах даных, тады патрэба ў асобных дадатках знікае. 

Відэавядучы перафразаваў гэта наступным чынам: «Калі вы можаце проста сказаць штучнаму інтэлекту: «Знайдзі даныя пра пяць найлепшых кліентаў і дашлі ім электронныя лісты», вам больш не давядзецца адкрываць розныя экраны ці праграмы».

Такім чынам, ШІ пераймае на сябе бізнэс-логіку, значна скарачаючы патрэбу ў традыцыйных карыстальніцкіх інтэрфейсах.

Новыя магчымасці і выклікі для ІТ-індустрыі

Надэла адзначае, што Microsoft Copilot стане арганізацыйным пластом для ШІ. Спецыялізаваныя праграмы, такія як Excel і Word, ператворацца ў ШІ-агентаў, якімі будзе кіраваць Copilot. 

«Вы нават можаце сказаць: «Навошта мне Excel?»

Сёння Excel з’яўляецца інструментам для арганізацыі даных, вылічэнняў і стварэння дыяграм. Але з дапамогай ШІ, які разумее ваш запыт, можна будзе абысціся без непасрэднай працы ў Excel. 

Напрыклад, замест працы з сеткай даных вы проста паведамляеце ШІ, што вам трэба: «Зрабі прагноз продажаў на першы квартал» ці «Дашлі ліст нашым пяці найлепшым кліентам». 

Штучны інтэлект аўтаматычна піша неабходны код, напрыклад, на Python, і выконвае задачу.

Наступствы пашырэння ШІ-агентаў

З прагнозаў Надэлы вынікае, што пашырэнне ШІ-агентаў выкліча значныя змены:

  • Заняпад традыцыйных UI-дадаткаў (Дызайн User Interface (UI) заключаецца ў стварэнні візуальна прывабных і зручных для карыстальніка інтэрфейсаў для праграмных дадаткаў). Многія праграмы страцяць актуальнасць, калі ШІ зможа выконваць задачы праз базы даных і API (Application Programming Interfaces — інтэрфейсы праграмавання дадаткаў — «масты», якія дазваляюць розным праграмным дадаткаў узаемадзейнічаць паміж сабой).
  • Новыя патрабаванні да праграмістаў. Традыцыйная распрацоўка праграм будзе скарочаная, а навыкі кіравання ШІ-агентамі стануць больш запатрабаванымі.
  • Адаптацыя кампаній да новых тэхналогій. Бізнэс павінен будзе перайсці да AI-native рашэнняў, каб заставацца канкурэнтаздольным.

Для звычайных карыстальнікаў гэтыя змены азначаюць значнае спрашчэнне: замест вывучэння складаных інструментаў дастаткова будзе проста пагаварыць са сваім ШІ-агентам альбо набраць інструкцыю простай мовай.

Каментары5

  • ололо
    27.12.2024
    Stupido, маладзец, табе гэта і не патрэбна
  • Belarus
    27.12.2024
    На самом деле ИИ - это такое оружие массового поражения мозга человека. Это такой синтетический наркотик, который даже не надо употреблять перорально или назально, но последствия от употребления которых приведут к деградации мозга человека. Это и есть фашизм в чистом виде, контроль над разумом человека.
  • .
    27.12.2024
    Да гэтых прамоў ад лідараў карпарацый трэба адносіцца цвяроза. Яны звычайна перабольшваюць уплыў новых прадуктаў.
    Памятаю, як лідар Google расказваў, што ўжо неактуальна церці пальцам кусок шкла, замест мабільнага трэба насіць акуляры.
    У Excel і Word ужо быў "Дапаможнік Сашчэпка". Workflow (працоўны працэс) гэта не змяніла.
    Імаверна, і зараз ШІ возьме на сябе простую частку задач. А як будзе са складанымі, пакуль ніхто не спрагназуе.

    З трызненнем генератыўных ШІ пакуль не разабраліся. Часам хлусіць, і сораму не мае. Хто будзе ўсё гэта правяраць?
    І з бяспекай персанальных і фінансавых даных. ШІ-асістанты шмат ведаюць пра кліента. Вось таму і спрачаюцца карпарацыі за новы рынак, бо гэта будзе і новым спосабам рэкламы (або, калі жадаеце, добраахвотным спосабам збору даных для палепшанай рэкламы, і г.д.).
    А яшчэ і дэкларуецца, што ШІ сам будзе лезці ў розныя сэрвісы, дзе мае акаўнты кліент. Што тут з бяспекаю? Ці дазволяць тэхналогіі трымаць свой ШІ на сваёй прыладзе, а не недзе ў воблаку, дзе іх могуць паглядзець карпарацыі, дзяржавы і махляры?

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка16

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка

Усе навіны →
Усе навіны

«Надзея можа з’явіцца ў любы момант». Прагноз на 2025 год2

Губазікі спынілі аўто ў Брэсце, кіроўца спрабаваў уцячы і наехаў на аднаго з іх6

У выбарчых камісіях новых людзей толькі 3%8

Стала вядома, як перабудуюць закінуты будынак на Алібегава ў Мінску ФОТА

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай3

«Сам прапанаваў ёй выйсці на Ганну Сялук». Палітвязень расказаў пра сваю былую жонку — спявачку з міліцэйскімі пагонамі4

Кізім абвяргае, што ва Украіне з пераліку моў, што знаходзяцца пад асаблівай абаронай, выкрэсліваюць беларускую4

У Мінску здаюць у арэнду кватэру без вадаправода, каналізацыі і прыбіральні3

Mark Formelle выпусціў каляндар у стылі аўстралійскіх пажарных11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка16

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка

Галоўнае
Усе навіны →