Спорт2626

«Гэта як плюнуць маім родным у твар». Арыне Сабаленка не паціснулі руку на US Open

Украінка Марына Занеўская, якая выступае за Бельгію, не паціснула руку другой ракетцы свету на US Open.

Скрыншот відэа

Бельгійская тэнісістка Марына Занеўская (№112 WTA) не паціснула рукі беларусцы Арыне Сабаленка (№2 WTA) пасля паразы сёння ноччу на старце US Open — 3:6, 3:6.

Украінка Занеўская з 2016 года пачала выступаць у складзе Бельгіі. Сабаленка чакала яе ля сеткі, але Марына праігнаравала сваю суперніцу.

«Я прадстаўляю Бельгію, але ўся мая сям'я застаецца ва Украіне, — патлумачыла свае паводзіны ўраджэнка Адэсы. — Паважаю Арыну як тэнісістку, яна вялікая чэмпіёнка. Гэта маё асабістае рашэнне не паціскаць рукі. Я не асуджаю яе. Яна абараняе сваю сям'ю, а я абараняю сваю. І калі я пацісну ёй руку, гэта будзе тое самае, што плюнуць маім родным у твар».

Раней украінка Эліна Світоліна на турніры ў Мадрыдзе адмаўлялася ціснуць руку Аляксандры Сасновіч, а пацісканне рук пасля гульні Вікторыі Азаранка і Эліны Світолінай на Уімблдоне наогул было скасаванае.

Каментары26

  • Антыарына
    30.08.2023
    Я таксама не паціснула бы рукі Арыне, бо гэта будзе тое самае, што плюнуць усім палітвязьням і іх родным у твар. Бо ў той час, калі ў нашай краіне тысячы палітвязьняў катуюць у турмах, Сабаленка ў гэты час ляціць праз акіян на лукашыцкі шабаш да галоўнага ўзурпатара ды падпісвае лісты ў яго падтрымку! Вось гэта як плюнуць усім нам у твар. Пагэту не, лепей прайсці міма такіх крывадушніц як Арына.
  • Спадар
    30.08.2023
    Пляваць як на цябе ---- так и "тваих родных"!!!!;)))))
  • Нарэндра
    30.08.2023
    Мяне пакрыўдзіў сусед-алкаш, цяпер я не буду вітацца з ягонымі сваякамі, бо калі павітаюся, гэта будзе абраза маёй сям'і... Ну што ж... Лагічна цалкам... Рука-твар...

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа10

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе10

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

На Расію ўпаў астэроід21

Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча2

У Белгідрамеце расказалі, чаго чакаць ад цяперашняй зімы4

Расіянка некалькі гадоў прахадзіла з арэхам у носе. Але пасля стала цяжка дыхаць2

«Ну і куды мне, прыбіральшчыцай?» Маладая маці не можа знайсці працу пасля трэцяга дэкрэту70

У Паўднёвай Карэі адбываецца спроба перавароту. Прэзідэнт абвясціў ваеннае становішча, матывуючы патрэбай абароны ад «камуністычных сілаў» 8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа10

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →