«Лезуць праз унітаз». Жыхары аднаго з гродзенскіх дамоў сутыкнуліся з нашэсцем пацукоў з падвала
Жыхары адной з кватэр па праспекце Будаўнікоў у Гродне ў прыбіральню заходзяць з асцярогай. Хто ведае, які госць завітае туды чарговы раз? Аказалася, што мясцовыя пацукі выкарыстоўваюць сістэму каналізацыі як своеасаблівае метро. Па трубах дабіраюцца да кватэры, а затым спрабуюць выбрацца на волю праз унітаз, піша выданне Newgrodno.by.
Адна з такіх спроб, праўда, няўдалая, трапіла на відэа. Тут бачна, як людзі дастаюць мёртвага грызуна.
«Пацукі лезуць з падвала праз унітазы. Што рабіць, не ведаем», — кажуць мясцовыя жыхары.
Каментары