Грамадства1010

«Мы не дзелім на «тваё-маё». Айцішніца расказала, як размяркоўвае бюджэт сям'я, дзе жонка зарабляе ў чатыры разы больш за мужа

Гейм-дызайнерка Марына (імя змененае) жыве ў Мінску і мае даход каля 2000 даляраў, у той час як яе муж, які не працуе ў IT — усяго 500. Як пара з гэтым жыве, жанчына расказала Devby.io.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Oleksii Hrecheniuk / vecteezy.com

Палову майго заробку адкладаем, муж плаціць за абавязковыя выдаткі

У нас свая кватэра, таму вялікіх выдаткаў у нас няма. З асноўнага: муж з заробку аплачвае камуналку, тэлефоны, інтэрнэт і іншыя абавязковыя выдаткі. Заробкі ў нас у розны час: у пачатку месяца я з ім дзялюся, у другой палове месяца — ён са мной.

Я са свайго адкладаю каля 1000 даляраў. Гэтыя грошы ідуць на падарожжы, буйныя выдаткі і форс-мажорныя сітуацыі. У загашніку заўсёды павінна заставацца хоць бы 5000 даляраў, проста для спакою.

Яшчэ ў мяне ёсць другая валютная карта — з лішкам у раёне 300 даляраў. Перакідаем адзін да аднаго на карту пры неабходнасці. У нас да тэлефона прывязаныя і карты адзін аднаго. Можна аплаціць прадукты з любой, дзе грошай больш застаецца.

Не робім справаздачу адзін перад адным. Лаяльна ставімся да выдаткаў у стылі «хачу купіць гэтую ерунду, але гэта літаральна ерунда, яна мяне проста парадуе».

Табліцы ўліку выдаткаў мы не вядзем. Дапамагае ўнутраная тула ў банкінгу (можна паглядзець, колькі патраціў у месяц і па якіх катэгорыях).

Псіхалагічны (дыс)камфорт

Мы разам ужо 5 гадоў. Першапачаткова мой муж зарабляў больш. Я ж падзарабляла нізкакваліфікаванай працай і шукала сябе. На той момант зарабляла 600 рублёў у месяц, ён — прыкладна 1100.

Калі я вызначылася з кірункам развіцця і шмат вучылася, ён узяў на сябе большую частку выдаткаў. Я дапамагаю маме, хаджу да касметолага і займаюся спортам з асабістым трэнерам. Муж да асабістага трэнера, напрыклад, ні за што не пойдзе: у яго нейкія псіхалагічныя шалі ў стылі «я на такое пакуль не зарабляю».

Не купляем таго, у чым не маем патрэбы: адзення мала, на дэкаратыўную касметыку не выдаткоўваю, машыну пастаянна не ганяем. Не курым, практычна не выпіваем, пастаянна па рэстаранах не ходзім.

Падарожжы ў нас таксама даволі бюджэтныя, без «усё ўключана» і дарагіх гатэляў. Мы не скнары, проста нам гэтага дастаткова для камфортнага жыцця.

Дзяленне на «тваё / маё» — гісторыя ўвогуле не пра нас. Мне не шкада, што на гэты момант грошай з майго заробку мы трацім больш, чым з яго. Плюс муж вельмі клапатлівы, і пачуццё справядлівасці ў яго развітае не менш, а то і больш, чым у мяне.

Мы з гумарам глядзім на бягучы стан рэчаў. Успамінаем інтэрнэтныя смешачкі ў стылі: «Як так атрымліваецца што твая жонка забяспечвае сям'ю, і цябе гэта задавальняе? Ты ж мужчына, здабыўца! — Ну вось я і здабыў такую выдатную жанчыну і жыву шчасліва».

Муж цяпер шмат вучыцца і імкнецца для таго, каб змяніць сферу дзейнасці (так-так, яшчэ адзін, хто хоча ўвайсці ў IT). Я перакананая, што з яго мазгамі і чалавечымі якасцямі ён далёка пойдзе.

Выдатнае паразуменне ў сям'і

Мы адразу ўдала адзін аднаму падышлі. Па звыклым узроўні жыцця, пачуццю гумару і нават у бытавым плане: у нас прыкладна аднолькавае ўяўленне пра бардак і парадак.

Мы заўсёды размаўляем адзін з адным пра ўсё на свеце. Што адчуваем, што нас турбуе ці радуе. Таму мы не робім высновы адзін за аднаго, канфліктаў у нас таксама няма.

Апярэджваючы здзіўленне: я ці ён можам пакрыўдзіцца на выказванне ці непрыемную сітуацыю. Але мы адразу адзін аднаму ўсё выкладаем і прыкідваем варыянты ў стылі «зразумеў, больш так рабіць не буду» або «не разумею, растлумач падрабязней, чаму не спадабалася. Давай прыдумаем, як з гэтага выйсці».

Побыт

Бытавыя справы дзелім як прыйдзецца, зыходзячы з таго, хто да чаго больш схільны і наколькі ў нас застаецца сіл. Напрыклад, сняданак больш на мужу — ён лягчэй ўстае, а я па раніцах размазня і аддаю перавагу пакачацца столькі, колькі гэта наогул магчыма. Затое вячэра часцей на мне. Калі палавінка шкандыбае з працы і накіроўваецца адразу ў душ, у маіх інтарэсах хуценька прыдумаць, чым мы зможам пажывіцца. Трохі палегчыць яго перыяд асіміляцыі да хатняга спакою.

Мыццё, прыбіранне, паход па крамах і іншае — сітуатыўна. Я працую з дому і не трачу час на пераезды. Мне прасцей запусціць пралку ці прапыласосіць у якасці размінкі. Але часам я лянуюся або моцна вымотваюць на працы. Ніякія сілы нябесныя не прымусяць мяне яшчэ і стаяць ля пліты ці нешта рабіць па дому.

Калі мы абодва моцна стаміліся, тады на дапамогу прыходзяць дастаўка, шаўрма па дарозе дадому, клінінг, і тады хай увесь свет пачакае, у тым ліку пыл па кутах, поўны кошык нясвежай бялізны і некалькі талерак у мыйцы.

Мы абмяркоўвалі з'яўленне дзяцей і сышліся, што будзем дзяліць выхаванне, як і побыт. Я не гатовая цягнуць усё сама. Мяне запэўнілі ў поўнай падтрымцы і сумесным дэкрэце з бацькоўскімі канікуламі.

Да моманту папаўнення ў сям'і ў нас будзе максімальна набітая скарбонка. Найманне нянькі ці начлег у цішыні гатэля не будуць фінансавымі стрэсамі. Спадзяюся, што да таго моманту муж таксама зможа працаваць аддалена і падхапіць хатнія справы ў любы момант.

Рэлакацыя

Мы думалі пра гэта, але на гэты момант вырашылі пачакаць. Для гэтага ў нас ёсць некалькі нюансаў:

  • Пераезд і зняцце жылля — велізарны артыкул выдаткаў. Мая кампанія індэксуе мне заробак, аднак заробак мужа прасядзе. Не хочам пераязджаць у краіну з узроўнем жыцця прыкладна як у Беларусі. Таму Грузія і Чарнагорыя ўжо не падыходзяць. Для астатніх жа нашыя даходы пакуль недастатковыя.

  • Няма яркіх чырвоных сцягоў, з якімі было б невыносна жыць. Нягледзячы на сітуацыю ў рэгіёне. Калі родны ўзровень трывожнасці ня зашкальвае, плюсы ўсё ж такі пераважваюць мінусы.

Калі нас накрывае, мы проста прагаворваем услых асноўнае, што робіць нас шчаслівымі. І многія з гэтых пунктаў усё ж такі звязаныя з Беларуссю.

Я ведаю: мой муж разумны і працавіты. Ён хутка дагоніць і перагоніць мяне па ўзроўні даходу.

Каментары10

  • Kate
    15.09.2023
    Нарэшце жанчыны не толькі абслугоўваюць мужыкоў, але і ўтрымліваюць.
  • ром
    15.09.2023
    Впервые читаю на НН об более менее адекватных айтишниках!! Отлично
  • GNLS
    15.09.2023
    Калі вы пацікавіцеся як жыве студзент, рабочы МТЗ, МАЗ, МЗШ, які- небудзь інжэнер, слесар ці прыбіральшчыца, доктар, настаўнік, пенсіянер, рабочы сельскагаспадарчага сектара, прафесар, мастак? Хаця пра што гэта я ;)?

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →