Да канца гэтага года ў Беларусі плануюць выпусціць каля 1 тыс. легкавых аўтамабіляў пад брэндам Hongqi. Іх будуць збіраць на магутнасцях прадпрыемства «Юнісон». Запуск арганізавалі сумесна з кітайскімі партнёрамі, піша БелТА.
Па словах першага намесніка міністра прамысловасці Аляксандра Агароднікава, 36 машынакамплектаў ужо на заводзе.
«У найбліжэйшы час прадпрыемства «Юнісон» сумесна з кітайскімі партнёрамі пачне вытворчасць легкавых аўтамабіляў пад брэндам Hongqi. Першыя 36 машынакамплектаў ужо знаходзяцца на заводзе. Мэтавая задача на гэты год — наблізіцца да 1 тыс. адзінак за тыя тры месяцы, што засталіся. Наступны год бачыцца вельмі перспектыўным», — адзначыў Аляксандр Агароднікаў.
Раней аўтамабілі брэнда прайшлі сертыфікацыю ў Беларусі.
Hongqi — гэта прэміяльны суббрэнд FAW. У красавіку гэтага года аўтамабілі Hongqi пачалі прадаваць у Расіі.
Каментары