Су-34, які ўчора ўпаў у Варонежскай вобласці, мог доўга базавацца ў Беларусі — Беларускі Гаюн
Паводле звестак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», самалёт Су-34 Вайскова-касмічных сіл Расіі, які разбіўся ўчора ў Варонежскай вобласці, меў рэгістрацыйны нумар RF-95806 і бартавы нумар 05. Калі ўсё так, то гэты знішчальнік правёў сем месяцаў у Беларусі і, як і ўсе астатнія Су-34 ВКС РФ, пакінуў аэрадром Баранавічы 5 жніўня.
Гэты знішчальнік быў заўважаны ў Беларусі і да 2023 года. Напрыклад, у далёкім 2015 годзе ён трэніраваўся на аэрадроме Мачулішчы напярэдадні парада да 9 Мая.
Папярэдне прычынай катастрофы называюць тэхнічную няспраўнасць (нявыхад) стоек шасі.
Каментары