Здароўе88

Многіх «пікаў здольнасці» чалавечы арганізм дасягае пасля сарака. Прычым не толькі інтэлектуальных

Старэнне не абавязкова азначае запавольванне. Пасля сарака ў нас больш шанцаў выйграць ультрамарафон, тады ж мы пачынаем найлепш счытваць настрой суразмоўцы, а ў 65 дасягае кульмінацыі слоўнікавы запас і чалавек «прыміраецца з сабой». Вось што яшчэ важна ведаць пра свае гады — сваё багацце.

Як сцвярджае аўтар кнігі «Трансфармацыя мыслення» (The Changing Mind) прафесар нейрабіялогіі Дэніэл Левіцін (Daniel Levitin), погляд на тое, што старэнне суправаджаецца працэсамі кагнітыўнага і фізічнага ўпадку, цалкам заснавана на забабонах. «Насуперак папулярнаму міфу, мы ніколі не перастаем вучыцца і развіваць новыя сувязі ў мозгу.

Пажылыя людзі могуць запавольвацца і не мець магчымасці аднавіць успаміны ці рэагаваць з такой жа хуткасцю, як маладыя, але яны могуць пераўзыходзіць іх у шэрагу навыкаў вырашэння праблем. Асабліва тых, што патрабуюць досведу і назапашаных ведаў», — сцвярджае вучоны.

Вось некаторыя вяршыні, якіх мы можам дасягнуць, калі размянялі пяты дзясятак жыцця.

Шахматы: росквіт у 40 гадоў

Даследаванне шахматных матчаў за 125 гадоў, падчас якога было прааналізавана больш за 1,6 мільёна хадоў у 24 000 гульняў, паказала, што гульцы рабілі найбольш «аптымальныя» хады прыкладна ў 40 гадоў. Прадукцыйнасць пачала змяншацца прыкладна з 45 гадоў, але не да статыстычна значнага ўзроўню. У шахматах трэніроўка і назапашванне досведу даюць працяглую перавагу гульцам старэйшага ўзросту.

Ультрамарафоны: найлепшыя шанцы ў 40-49 гадоў

Даследаванне, праведзенае ў 2020 годзе сярод людзей, якія прабеглі ультрамарафоны на 100 км, паказала, што жанчыны дасягаюць піку ва ўзросце ад 40 да 44 гадоў, а мужчыны — ва ўзросце ад 45 да 49 гадоў.

Гэта не выпадковасць: іншыя даследаванні пацвярджаюць, што звышмарафонцы дасягаюць піку значна пазней, чым іншыя спартоўцы. Яшчэ цікава тое, што чым даўжэйшая гонка (час або дыстанцыя), тым пазней, як паказвае іншае даследаванне, надыходзіць пік прадукцыйнасці.

Чытанне настрою незнаёмца: пасля 40 гадоў

Даследаванне прафесара псіхалогіі Бостанскага каледжа Джошуа Хартшарна (Joshua Hartshorne) паказала, што ў людзей ва ўзросце 40 гадоў кагнітыўныя здольнасці дасягаюць свайго піку. Пры гэтым у далейшым з узростам асаблівага зніжэння не назіраецца. Гэта пацвердзілі і іншыя тэсты эмацыйнага інтэлекту.

Напрыклад, людзям прапаноўвалі прайсці тэст «Чытанне думак па вачах», у якім па фотаздымку вачэй незнаёмца неабходна адгадаць яго настрой. Тэст выкарыстоўваецца для вызначэння «сацыяльнага інтэлекту», які, у сваю чаргу, звязаны са здольнасцю працаваць у камандзе.

Такім чынам, як даводзяць навукоўцы, мы пачынаем добра разумець людзей у 40 гадоў і не трацім гэтай здольнасці да самай старасці.

Здаровая самаацэнка: 50 гадоў

Ключавы кампанент добрага псіхічнага здароўя — гэта здаровая самаацэнка. Як паказаў доўгатэрміновы аналіз даных, яна расце пачынаючы з падлеткавага ўзросту, дасягае піку ў 50 гадоў і затым зніжаецца. Гэтае ж даследаванне паказала, што самаацэнку трэба разглядаць як прычыну, а не як вынік жыццёвых дасягненняў. Яна аказвае значны ўплыў на рэальны жыццёвы досвед.

Матэматыка: 50 гадоў

Згаданае вышэй даследаванне піку кагнітыўных здольнасцяў, праведзенае Джошуа Хартшарнам, паказала, што людзі ва ўзросце 50 гадоў дэманструюць найлепшыя здольнасці ў рашэнні матэматычных задач.

Гэты вынік быў атрыманы пры вывучэнні даных IQ-тэставання звыш дзвюх тысяч амерыканцаў.

Слоўнікавы запас: 65 гадоў

Аналіз даных 10 тысяч чалавек, які ў 2015 годзе правёў усё той жа Хартшарн, паказаў, што слоўнікавы запас дасягае максімуму ва ўзросце 65 гадоў. Вучоны заўважае, што раней (у канцы 1990-х) пік прыпадаў на 40 гадоў. Змяшчэнне даследчык тлумачыць зменай характару працы і тым, што грамадства становіцца ўсё больш залежным ад тэксту:

«Магчыма, у канцы мінулага стагоддзя мы назіралі скарачэнне слоўнікавага запасу людзей пасля 40 гадоў, таму што яны мала чыталі пасля заканчэння школы, тады як сёння, як дзеля працы, так і дзеля забаў, мы праводзім больш часу з тэкстам».

Здольнасць да ўладжвання канфліктаў: 65 гадоў

Даследаванне, праведзенае ў 2010 годзе, паказала, што ўдзельнікі больш старэйшага ўзросту праявілі больш мудрасці і разважлівасці, чым маладыя і сярэдняга веку. Пры гэтым сярэдні ўзрост людзей, якія паказалі лепшыя вынікі, складаў 64,9 года.

Вучоныя папрасілі ўдзельнікаў прачытаць гісторыі пра міжгрупавыя і міжасобасныя канфлікты і прадказаць, як будуць разгортвацца гэтыя канфлікты. Вынікі паказалі, што ў параўнанні з людзьмі маладога і сярэдняга веку пажылыя людзі часцей выкарыстоўвалі схемы разваг больш высокага парадку, якія падкрэслівалі неабходнасць множнасці пунктаў гледжання, дапускалі кампраміс і прызнавалі абмежаванасць ведаў.

Вынікі сведчаць аб тым, што сацыяльнае мысленне паляпшаецца з узростам, нягледзячы на зніжэнне гнуткасці інтэлекту, і хіба што мэтазгодна прызначаць пажылых людзей на ключавыя сацыяльныя ролі, звязаныя з прыняццем юрыдычных рашэнняў, кансультаваннем і міжгрупавымі перамовамі.

Быць на пазітыве: пасля 60 гадоў

Даследаванні паказваюць, што пажылыя людзі больш эмацыйна стабільныя і менш імпульсіўныя. Яны лепш здольныя падтрымліваць пазітыўныя адносіны; іх добразычлівасць істотна павялічваецца з узростам.

Вядома, што з узростам адбываюцца як структурныя змены ў мозгу, так і нейрахімічныя. Міндалепадобнае цела, цэнтр страху мозга, з узростам сціскаецца, у выніку чаго пажылыя людзі становяцца больш даверлівымі, спагадлівымі і эмпатычнымі. У мужчын змяншаецца колькасць тэстастэрону, гэта робіць іх менш агрэсіўнымі.

Іншае даследаванне паказала, што ўспаміны ў пажылых становяцца больш скіраванымі ў бок пазітыву: сталыя людзі схільныя ўспамінаць больш станоўчых момантаў і менш адмоўных. Яны таксама становяцца больш памяркоўнымі і прымальнымі — тое, што мы называем «сіндромам дзядулі і бабулі».

Упэўненасць у сваёй знешнасці: пасля 70-ці

Як паказалі даныя апытання 85 тысяч амерыканцаў, якое прайшло ў 2014 годзе, як у мужчын, так і ў жанчын пасля 55 гадоў назіраўся рост задаволенасці сваёй знешнасцю. У мужчын ён дасягаў свайго піку ў 80 гадоў, у жанчын — у 75. Пры гэтым пажылыя жанчыны адчувалі сябе больш упэўненымі ў сваёй знешнасці за 18-24-гадовых.

Вучоныя мяркуюць, што па меры старэння ў людзей змяняецца набор сацыяльных чаканняў і стандартаў вонкавага выгляду, што ў выніку прыводзіць да росту пачуцця ўпэўненасці ў сабе.

Такім чынам, сталы ўзрост не толькі адбірае, але і адкрывае новыя гарызонты. І ва «ўзросце за…» мы можам дасягнуць поспеху і быць шмат у чым лепшымі за маладых.

Чытайце яшчэ:

«Пенсіянеркай ні кроплі сябе не адчуваю». Гісторыя гарадзенкі, якая ў 75 год вядзе ёгу і адпачывае на Шры-Ланцы

Чым жанчыны ў Еўропе адрозніваюцца ад беларускіх 

Жыццё побач з паркамі запавольвае біялагічнае старэнне

Хочаце быць больш разважлівымі? Гаварыце пра сябе ад трэцяй асобы

Змена звычак запавольвае старэнне

Каментары8

  • Мой вывад
    18.10.2023
    Палітыкі павінны быць 50+. Па многіх пунктах гэтага артыкулу. Ці нават 65+.
  • Валянтына
    18.10.2023
    Зянон у 80 на 100%!
  • Казік
    19.10.2023
    Мой вывад , палітык - чалавек выбраны, а не раптоўны сярэднестатыстычны. І яго праграма і набор каштоўнасцей больш важныя чым кагнітыўная выключнасць

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова8

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова

Усе навіны →
Усе навіны

Халезін: Самыя вялікія ганенні на Свабодны тэатр былі пры Латушку. Але яму не трэба каяцца перада мною10

Ці могуць не пусціць у краму за 5 хвілін да закрыцця і да якога часу павінны працаваць касіркі2

Сапраўднай снежнай зімы на наступным тыдні не чакайце2

Хлопец на Infinity насмерць разбіўся ў Іванаўскім раёне, з ім ехала 16-гадовая дзяўчына2

Беларусы цярпілы? Няма розніцы, на якой мове размаўляць? Гурневіч не згодны36

У БДУ ў наступным годзе адкрыюць чатыры новыя спецыяльнасці — ёсць і незвычайная1

Пуцін пагражае Украіне разбуральным адказам на атаку па Казані5

ЗША можа выйсці з СААЗ адразу пасля інаўгурацыі Трампа10

«Настолькі яму было важнае святло ў родным акне». Як дзяўчына кранальна дапамагае беларусам-эмігрантам «вярнуцца» дадому1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова8

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова

Галоўнае
Усе навіны →