Усяго патроху

Хочаце быць больш разважлівымі? Гаварыце пра сябе ад трэцяй асобы

Яшчэ ў старажытнасці існавала такая стратэгія мыслення, як ілеізм, калі мы гаворым «Ён зрабіў» замест «Я зрабіў». Псіхолагі лічаць, што яна можа прынесці рэальную кагнітыўную карысць. Асабліва, калі неабходна прыняць цяжкае рашэнне. Стратэгія дапаможа нейтралізаваць эмоцыі і знайсці разумнае рашэнне.

Жанчына ля люстэрка
Ілюстрацыйнае фота. Аўтар: Ivan Oboleninov / pexels.com

Сам тэрмін «ілеізм» паходзіць ад лацінскага ille, што азначае «ён», «той». Вядома, што яшчэ Цэзар меў звычку гаварыць пра сябе ў трэцяй асобе.

Вучоныя лічаць, што нязначнае змяненне пункту гледжання, погляд на сябе збоку дапаможа пазбавіцца ад эмацыйнага фону і стаць менш прадузятым і больш аб'ектыўным. Гэта дапаможа разабрацца ў сабе і прыняць узважанае рашэнне.

Першым, хто звярнуўся да даследавання прыняцця мудрых рашэнняў, быў Ігар Гросман з Універсітэта Ватэрлоа ў Канадзе. Удзельнікам эксперымента прапаноўвалася ўголас абмеркаваць нейкую асабістую ці палітычную дылему. Іх рашэнні былі ацэненыя па пэўных параметрах: уменне прызнаць, што твае перакананні могуць аказацца няслушнымі, прыняцце пункту гледжання іншых, прызнанне нявызначанасці, здольнасць шукаць кампраміс.

Гросман прыйшоў да высновы, што тэсты на пошук узважанага рашэння пэўнай дылемы лепш, чым тэсты на IQ, дазваляюць спрагназаваць агульную задаволенасць жыццём людзей і якасць іх сацыяльных адносін. Пры гэтым, калі чалавек разглядае праблему іншага, то, як правіла, прымае больш узважаныя і мудрыя рашэнні.

Вучоны назваў гэта «парадоксам Саламона». Вядома, што гэты біблейскі цар славіўся тым, што даваў мудрыя парады іншым, але пры гэтым сам прыняў няўзважаныя рашэнні, якія прывялі ў выніку да смуты ў ягоным царстве.

На думку вучонага, праблема хутчэй за ўсё заключаецца ў эмацыйным фоне, у якім мы знаходзімся, калі робім уласны выбар. Так здараецца, напрыклад, калі вы спрачаецеся са сваім партнёрам. Замест таго, каб прыслухацца і задумацца, наколькі яго заўвагі могуць быць карыснымі ў доўгатэрміновай перспектыве, мы ўспрымаем іх з крыўдай і імкнёмся абараніць сваю пазіцыю. Прыняцце пункту гледжання трэцяй асобы можа дапамагчы нам прызнаць яго погляд ці зразумець абмежаванасць нашага разумення праблемы.

Такі падыход дапаможа і пры прыняцці важных жыццёвых рашэнняў. Напрыклад, калі мы думаем змяніць працу. Погляд на гэту праблему на адлегласці дапаможа больш абʼектыўна ўзважыць усе перавагі і рызыку.

У далейшых сваіх даследаваннях Гросман з групай калег спрабаваў знайсці спосаб палепшыць паказчыкі прыняцця мудрых рашэнняў у доўгатэрміновай перспектыве. У час эксперыментаў, праведзеных у Мічыганскім універсітэце, удзельнікам спачатку прапанавалі прайсці тэст, у якім неабходна было прыняць найбольш узважанае, мудрае рашэнне. Затым яны павінны былі на працягу месяца весці дзённікавыя запісы аб найбольш значным досведзе кожнага дня.

Палова ўдзельнікаў пісала ад першай асобы, палова — ад трэцяй. Эксперымент працягваўся месяц. У канцы ўсе ўдзельнікі зноў прайшлі тэст на прыняцце мудрага рашэння ў пэўнай сітуацыі. У выніку вучоныя заўважылі, што тыя ўдзельнікі, якія вялі дзённік ад трэцяй асобы, прадэманстравалі значны рост мудрых разваг аб міжасабовых праблемах. У іх палепшыліся такія паказчыкі, як уменне прызнаць, што ўласныя перакананні могуць аказацца няслушнымі, успрыняцце перспектывы і здольнасць знаходзіць кампраміс.

Гэта дазволіла вучоным сцвярджаць, што такія кагнітыўныя здольнасці, як спантаннае самааддаленне, погляд на сябе збоку, можна паспяхова трэніраваць.

Далейшыя даследаванні паказалі, што выкарыстанне методыкі ілеізму прыводзіць да лепшай эмацыйнай рэгуляцыі і стабільнасці ўдзельнікаў. Вучоныя выкарысталі метад вядзення дзённіка ад трэцяй асобы для запісу разваг аб некамфортных перажываннях. Кожны ўдзельнік павінен быў апісаць адну значную падзею мінулага дня і свае развагі наконт яе. Адна група пісала ад першай асобы, другая — ад трэцяй.

Пасля таго, як удзельнікі эксперымента скончылі чатырохтыднёвае вядзенне дзённіка, ім прапанавалі спрагназаваць, як іх пачуцці даверу, расчаравання або гневу, звязаныя з блізкім членам сямʼі ці сябрам, могуць змяніцца на працягу наступнага месяца. Праз месяц яны паведамілі пра рэальнае становішча.

Людзі ў кантрольнай групе, якія вялі дзённік ад першай асобы, пераацанілі свае станоўчыя эмоцыі і недаацанілі інтэнсіўнасць сваіх адмоўных эмоцый на працягу месяца.

Наадварот, тыя, хто вёў дзённік ад трэцяй асобы, былі больш дакладнымі. Эксперымент паказаў, што выкарыстанне ілеізму дазволіла прыглушыць эмоцыі і больш збалансавана рэагаваць на штодзённыя стрэсы. Да таго ж людзі, якія вялі дзённік ад трэцяй асобы, прадэманстравалі змены эмацыйнага стану ў станоўчы бок.

Такім чынам, пераход да разваг ад трэцяй асобы пры аналізе канкрэтнай жыццёвай сітуацыі дапамагае ўбачыць больш шырокую карціну, абстрагавацца ад яе, перастаць канцэнтравацца на пачуццях. Выкарыстанне ілеізму дазваляе прадэманстраваць лепшыя інтэлектуальныя здольнасці, уменне прыслухоўвацца да меркавання іншых, а таксама гатоўнасць да кампрамісу, што дапамагае прыняць больш мудрае і ўзважанае рашэнне ў стрэсавых сітуацыях у паўсядзённым жыцці, у зносінах на працы ці з блізкімі людзьмі.

Чытайе яшчэ:

Псіхолаг: У чалавека, які дазваляе сабе сумаваць, злавацца, менш рызыкі захварэць на дэпрэсію

Змена звычак запавольвае старэнне

Як прайсці прадвесне без апатыі?

Людзі з моцнай сілай волі здольныя вытрымліваць большы фізічны дыскамфорт

Каментары

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін8

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Пуціным, каб хутчэй скончыць вайну ва Украіне15

Блогер паказаў, як выглядае найгоршая шаурма ў Мінску3

На вакзале ў Варшаве памёр беларус21

Некаторым катэгорыям кіроўцаў забаранілі карыстацца каршэрынгам на пяць гадоў1

Пуцін сустрэўся з прэм'ерам Славакіі Робертам Фіца19

«Мы бясконца смяёмся з Макса Каржа. А хто раскупіў усе квіткі на яго канцэрт?» Найлепшыя твіты тыдня3

Сукенкі за 135 рублёў, футболкі — за 120. У Мінску адкрылася новая крама беларускіх дызайнераў

Халезін: Самыя вялікія ганенні на Свабодны тэатр былі пры Латушку. Але яму не трэба каяцца перада мною10

Ці могуць не пусціць у краму за 5 хвілін да закрыцця і да якога часу павінны працаваць касіркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін8

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →