Здароўе22

«Спутнік V» зусім перастаў абараняць ад новых штамаў кавіду. А ў Беларусі ім працягваюць вакцынаваць

Варыянт «Спутніка V» абараняў ад COVID-19 на працягу першых двух гадоў, але са з'яўленнем новых штамаў яго эфектыўнасць пачала падаць, і сёння вакцына зусім не абараняе, заявіў Аляксандр Гінцбург (кіраўнік Цэнтра імя Гамалеі, які і распрацаваў вакцыну) і анансаваў новы варыянт вакцыны, піша РБК.

Фота: «Наша Ніва»

Першая зарэгістраваная ў свеце вакцына ад каранавіруса «Спутнік V» са з'яўленнем штама COVID-19 «кракен» перастала абараняць зусім, ідуць клінічныя выпрабаванні абноўленай вакцыны, заявіў кіраўнік Цэнтра імя Гамалеі Аляксандр Гінзбург. Цэнтр імя Гамалеі і распрацаваў гэту вакцыну.

Паводле яго слоў, зыходны варыянт «Спутніка» абараняў ад COVID-19 на працягу першых двух гадоў, гэта значыць з моманту рэгістрацыі, са жніўня 2020-га да ліпеня 2022 года. Аднак пачынаючы з сярэдзіны лета 2022 года, калі з'явіліся варыянты COVID-19 «амікрон» 1, 2 і 3, варыянты 4 і 5, эфектыўнасць упала ўжо ў 20 разоў.

«А калі з'явіўся XBB.1.5 — варыянт «амікрона» («кракен») — гэта было ў студзені 2023 года, — «Спутнік» перастаў абараняць наогул. Таму трэба было яшчэ летам мінулага года мяняць антыгенны склад вакцыны», — дадаў навуковец.

Паводле яго слоў, навукоўцы цэнтра падрыхтавалі новыя варыянты вакцыны ў лабараторыі, імі правакцынавалі супрацоўнікаў цэнтра. Праводзяцца клінічныя выпрабаванні «Спутніка V» на аснове XBB.1.5, яны завершацца 10 снежня.

У грамадзянскі абарот новая вакцына можа паступіць у сакавіку.

У жніўні 2020 года Расія першай у свеце зарэгістравала вакцыну супраць каранавіруса — «Спутнік V» распрацоўкі НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі. Вакцына складаецца з двух кампанентаў на аснове адэнавірусных вектараў 26-га і пятага тыпаў. У РФПІ тады заяўлялі, што эфектыўнасць «Спутнік V» паводле вынікаў аналізу звестак 3,8 млн вакцынаваных расіян склала 97,6%. Прышчэпка праводзілася двума кампанентамі. Потым з'явіўся аднакампанентны «Спутнік лайт».

У Беларусі робяць прышчэпкі «Спутнікам V», «Спутнікам лайт», кітайскай вакцынай «Сінафарм» (Vero Cell), а таксама часткова кубінскай «Саберана».

Каментары2

  • вопрос
    23.10.2023
    а какой уровень эффективности у китайской и кубинской вакцин? эффективны ли они от новых штампов коронавируса, учитывая что эти вакцины были выпущены в 2021 году, т.е. до того момента, когда появились новые штампы
  • 123
    24.10.2023
    Спутник V изначально не защищал от коронавируса. Моя сестра дважды прививалась спутником и трижды переболела ковидом. Спутник - это пропагандистская пустышка Путина.

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →