Грамадства

«Палку ніхто не перагінае». АМАП жорстка затрымаў работніка БМЗ, а пасля мякка слаў у запісаным відэа 

Тэлеграм-канал, звязаны са спецслужбамі Гомельскай вобласці, паказаў жорсткае затрыманне АМАПам работніка Беларускага металургічнага завода Дзмітрыя Шчарбіны. Відэадопыт з яго ўдзелам быў апублікаваны 19 кастрычніка, паведамляе «Флагшток».

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах на заводзе ў 2020 годзе. Пры гэтым паведамлялася, што Дзмітрыя, маўляў, надта пераследаваць не будуць:

«Пасля адкрытай гутаркі з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і выразнай ацэнкі сваіх дзеянняў ён можа спакойна жыць і працаваць. Так што міліцыя выкарыстоўвае не толькі сілавыя метады, але і размовы па шчырасці. Палку ніхто не перагінае».

Аднак гэтыя словы ананімных сілавікоў выклікаюць вялікія сумневы: з 11 кастрычніка Дзмітрый не з'яўляўся ў сваіх сацыяльных сетках.

Чытайце таксама:

У гомельскай жаночай калоніі нашэсце харчовай молі

Ахоўніка крамы «Білд» у Оршы арыштавалі ўжо чатыры разы запар

У Івацэвічах закрываюць папраўчую калонію №5

Каментары

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна7

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны3

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

«Калі набыў $20 па курсе 3,3 — і цяпер ты паспяховы інвестар»: як беларусы рэагуюць на скачкі валют7

У 53 гады загінуў былы турэмны начальнік з Оршы5

У Брэсце мужчына падумаў, што яму атруцілі каву, і ўдарыў афіцыянтку лыжкай. Завялі крымінальную справу3

Паліцыя разагнала пратэст у цэнтры Тбілісі3

Улады Малдовы вырашылі не плаціць «Газпраму» доўг памерам 709 млн даляраў

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць». Што думаюць таксісты пра працу ў новых умовах9

Аўстралія забароніць падлеткам да 16 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна7

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →