Большасць, калі не ўсе гэтыя выпадкі, хутчэй за ўсё, палітычна матываваныя, мяркуе міністр замежных спраў Крыш'яніс Карыньш.
За апошні час у Беларусі былі затрыманыя ўжо 25 латвійцаў, якім выстаўленыя розныя абвінавачанні, паведаміў міністр замежных спраў Крыш'яніс Карыньш у праграме TV3 «900 секунд», як піша Delfi.lv.
Паводле слоў міністра, большасць, калі не ўсе гэтыя выпадкі, хутчэй за ўсё, палітычна матываваныя.
Карыньш заклікаў жыхароў Латвіі не ездзіць у Беларусь, бо там няма законнасці, і ў выпадку якіх-небудзь непрыемнасцяў латвійскія дыпламатычныя прадстаўнікі не змогуць дапамагчы сваім суайчыннікам.
«У нас цяпер няма дыпламатычных стасункаў [з Беларуссю], у нас няма ніякага ўплыву, таму мы не зможам [дапамагчы]», — сказаў міністр, дадаўшы, што латвійскае грамадства прызвычаілася да ўлады закона і справядлівага суда, але ў Беларусі нічога гэтага няма.
Каментары