Сабаленка прабілася ў паўфінал выніковага турніру, але яе матч расцягнуўся на два дні
Арына ў трэцім матчы групавога раўнда перамагла прадстаўнічку Казахстана Алену Рыбакіну. Выніковы турнір наймацнейшых тэнісістак свету, у якім бяруць удзел восем дзяўчат, праходзіць у мексіканскім Канкуне.
Матч Сабаленка — Рыбакіна пачаўся яшчэ суткі таму. Арына выйграла першы сэт з лікам 6:2, у другім вяла Рыбакіна 5:3, але гульню перапынілі з-за моцнага дажджу і ветру.
І паядынак дагулялі сёння ноччу па беларускім часе. Рыбакіна ўзяла гэты сэт — 6:3. А ў трэцім сэце беларуска перамагла — 6:3.
Сабаленка з другога месца выйшла ў паўфінал турніру, дзе сустрэнецца з экс-першай ракеткай свету Ігай Свёнтак.
Полька верне сабе першае месца, калі выйграе турнір.
У другім паўфінале згуляюць амерыканкі Джэсіка Пегула і Коры Гаўф.
Сабаленка стала першай ракеткай свету 11 верасня пасля Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе.
Каментары