Свет11

«Нагадвае крызіс з Беларуссю». Фінляндыя фіксуе рэзкі рост колькасці нелегальных мігрантаў з Блізкага Усходу на мяжы з Расіяй

Памежная служба Фінляндыі заявіла, што за апошнія два дні ў краіну з боку Расіі нелегальна патрапілі ў 6 разоў больш мігрантаў, чым звычайна фіксуецца за тыдзень. Не выключаецца закрыццё пэўных памежных пераходаў.

Фінска-расійская мяжа. Фота: Sergei Grits / AP

Фінскія памежнікі за панядзелак і аўторак агулам зафіксавалі 60 нелегальных перасячэнняў мяжы з боку Расіі. За тыдзень гэтая колькасць звычайна не перавышае 10, перадае газета Financial Times.

«У Фінлядыю нелегальна трапілі мігранты з такіх краін, як Ірак, Сірыя, Емен і Турцыя. Рэзкі рост, хоць і не настолькі высокі, нагадвае міграцыйны крызіс на мяжы Еўрасаюза і Беларусі, блізкага саюзніка Расіі, якая адправіла і адпраўляе тысячы просьбітаў прытулку з Блізкага Усходу і Афрыкі ў Літву, Польшчу і Латвію», — піша Financial Times.

Памежная служба Фінляндыі падкрэслівае, што да нядаўняга часу Расія не дазваляла мігрантам без дакументаў перасякаць мяжу з Фінляндыяй. Краіна вывучала досвед міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю і ў найбліжэйшы час афіцыйна раскрые, як будзе змагацца з нелегальнай міграцыяй з боку Расіі.

«Фінляндыя можа накіраваць нелегальных мігрантаў на асобны памежны пераход, а можа знізіць узровень прапускнога трафіку на мяжы. Таксама не выключаны варыянт закрыцця пэўных памежных пераходаў», — адзначае Financial Times.

Афіцыйныя асобы краіны дапускаюць, што рэзкі рост нелегальнай міграцыі звязаны з раптоўным пашкоджаннем газаправоду Balticconnector і падводнага камунікацыйнага кабелю паміж Эстоніяй і Фінляндыяй, у чым падазраюць Расію і Кітай.

Акрамя таго, падобныя паводзіны з боку Расіі маглі быць выкліканыя афіцыйным уступленнем Фінляндыі ў НАТА і яе планамі па размяшчэнні амерыканскіх ваенных баз на тэрыторыі краіны.

Каментары1

  • европа меняй правила
    15.11.2023
    и фины стали "заложниками" своих же правил... Для этой "нечисти" из Азии, Африки и Кавказа европейские Законы и правила поведения по боку....Плевать они хотели на всех и вся...

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч26

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Васілеўская расказала, як дзякуючы ёй моладзь адрываецца ад тэлефонаў і пачынае вучыцца16

У Гданьску напалі на беларусаў17

«Не чапайце, яны з сям'ёй адпачываць прыйшлі». Мінчанка сустрэла ў аквапарку «Лебядзіны» зграю тараканаў5

У Ганконгу 45 лідараў дэмакратычных пратэстаў 2019 года прысудзілі да турэмных тэрмінаў

Украіна ўпершыню ўдарыла ракетай ATACMS па аб'екце на тэрыторыі Расіі3

Чаму ў «Белавія» мала распродажаў і ці апраўдаў сябе рэйс у Індыю

Пуцін зацвердзіў новую ядзерную дактрыну. У ёй ёсць пункт, звязаны з Беларуссю25

Мікіта Мелказёраў расказаў, як яго «пакусаў» Зянон Пазняк6

У прытулку ў дзяўчыны 80 сабак, але грошай на корм не засталося5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч26

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Галоўнае
Усе навіны →