Сёння Аляксандр Лукашэнка наведвае Гомель. Свой візіт ён пачаў з 1868-й артылерыйскай базы ўзбраення.
Лукашэнку паказалі магчымасці базы па захоўванні ўзбраення ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.
Тут жа захоўваюць і ручныя супрацьтанкавыя гранатамёты. Лукашэнка з такім служыў, паведамляе Пул першага.
«Гэта наша зброя. З ёй трэба сябраваць», — заўважыў ён. У выніку гранатамёт яму падарылі, і Лукашэнка скіраваўся на прадпрыемства «Крышталь».
Каментары