Грамадства44

«Мы чуем не дзіцячы смех, а няспынны брэх сабак». Жыхары вёскі ў Бярозаўскім раёне ваююць з гаспадаром сабачага прытулку

У аграгарадку Кабакі Бярозаўскага раёна склалася канфліктная сітуацыя. Адзін з яго жыхароў у двары прыватнага дома трымае 47 сабак, а ягоныя суседзі гэтым незадаволеныя, бо бачаць у тым для сябе нязручнасці. Да вырашэння канфлікту далучыліся мясцовыя ўлады і сілавікі, піша Bereza.by. 

3 лістапада кіраўніцтва Першамайскага сельвыканкама арганізавала сход грамадзян у Кабакоўскім сельскім доме культуры. На ім жыхары Кабакоў рубам паставілі пытанне ўтрымання хатніх жывёл на прыватных падворках.

У двары прыватнага дома Сяргея Нехеня, размешчанага ў цэнтры аграгарадка Кабакі, год таму жылі каля 30 сабак. Як аказалася, у той час ужо паступалі звароты ад жыхароў у сельвыканкам па пытаннях санітарнага стану ўтрымання жывёл і гучнага брэху, які замінае суседзям.

У маі гэтага года Сяргей Нехень звярнуўся ў Бярозаўскі райвыканкам з просьбай аказаць пасільную дапамогу ў пошуку будынка або зямлі ў межах Кабакоў для размяшчэння там прытулку. Праўда, памагчы яму ўлады нічым не змаглі, але мужчына ўрэшце самастойна знайшоў участак з домам на паўднёвай ускраіне аграгарадка, побач з якім амаль ніхто не жыве. Найбліжэйшы суседскі дом размешчаны на адлегласці каля 50 метраў. Гэты прыватны дом не належыць Нехеню, але, па яго словах, гаспадар нерухомасці дазволіў яму трымаць там жывёл, а ў будучыні ён плануе набыць яе.

Каля паўгода таму Сяргей Нехень збудаваў там вальеры, у якія перавёз сабак. Усяго тут на гэты момант пражываюць 47 жывёл. Свае пабудовы Сяргей Мікалаевіч называе, праўда, не прытулкам, а часовай ператрымкай, бо, як сам кажа, ён дарыць жывёл ахвотным мець сабаку. «Планую жыць з сям'ёй у доме ў цэнтры аграгарадка, а жывёл буду ўтрымліваць тут. Да мяне прыязджаюць дзеці, бярозаўскія школьнікі прывозяць корм», — адзначыў Сяргей Нехень.

Журналісты bereza.by наведалі двор, дзе ўтрымліваюцца сабакі. Пасля ўваходу чужых сабакі пачалі гучна брахаць. Адзін з іх знаходзіўся на вольным выгуле. Сяргей Нехень патлумачыў гэта тым, што гэты сабака траўмаваны пасля аварыі, таму расходжвае лапы, аднаўляецца. Выпадкі, калі сабакі свабодна гуляюць за межамі ўчастка, бываюць, чаго быць не павінна, таму гаспадару трэба паклапаціцца пра надзейную агароджу.

Паказаў Сяргей Нехень і корм, закуплены для сабак, расказаўшы, што кожны тыдзень купляе 150 кг мясных абрэзкаў.

На сустрэчу ў СДК гаспадар сабачага прытулку прыйсці не змог, а прысутны на ёй галоўны ветлекар Бярозаўскага раёна растлумачыў, што заканадаўства забараняе трымаць больш за дзве жывёліны ў асобнай кватэры шматкватэрнага жылога дома, але адносна ўтрымання на прыватным падворку забарон няма.

Ветлекар, аднак, адзначыў, што заканадаўствам забаронена ўтрыманне хатніх жывёл без рэгістрацыі. І падчас сходу высветлілася, што «ў бягучым годзе заяў на выдачу рэгістрацыйнага пасведчання і жэтона на сабак і катоў ад жыхароў аграгарадка Кабакі не паступала». Такім чынам, 47 сабак Сяргея Нехеня застаюцца незарэгістраванымі.

Сам Нехень гэтага не адмаўляе, але гаворыць, што ў найбліжэйшы час плануе зарэгістраваць сваіх падапечных. Ва ўсіх сабак, маўляў, ужо цяпер маюцца ветэрынарныя пашпарты з адзнакамі аб прышчэпках. Сяргей Нехень гаворыць, што ён не настроены негатыўна да іншых жыхароў аграгарадка, канфліктаваць з суседзямі не хоча.

Сяргей Нехень актыўна здымае відэаролікі, якія выкладвае на сваіх старонках у сацыяльных сетках. Такім чынам яму ўдалося знайсці дастаткова значную падтрымку — падпісчыкі-зоаабаронцы, якія жывуць у Бярозаўскім раёне і за яго межамі, пішуць на ягоны адрас каментары са словамі падзякі, а таксама аказваюць фінансавую падтрымку: дасылаюць пераводы і пасылкі не толькі з Беларусі, але і з усяго свету — Германіі, Аўстрыі, Францыі, Чэхіі, Польшчы, Украіны, Расіі. Пры гэтым, як расказалі валанцёры Бярозаўскага раёна, у апошні час догляд за сабакамі з боку гаспадара значна пагоршыўся: не заўсёды ў іх маецца вада, не ўсім аказана неабходная медыцынская дапамога. 

@bereza.by Березовские волонтеры съездили к Сергею (@nekhen81mail.ru) в аг. Кабаки и показали, как он «помогает» животным. Материал о ситуации в агрогородке читайте на сайте BEREZA.BY по ссылке в шапке профиля. #бездомныеживотные #бездомныесобаки #волонтеры #кабаки #березовскийрайон #брестскаяобласть ♬ оригинальный звук - BEREZA.BY

У той жа час занепакоеныя жыхары не хаваюць абурэння.

«Мы чуем не дзіцячы смех, а няспынны брэх сабак, які кругласутачна разносіцца па ўсёй вёсцы. Ніякай павагі да вяскоўцаў з боку гаспадара сабак! Як можна любіць жывёл і так ненавідзець людзей?» — даносіліся воклічы тых, хто сабраўся ў СДК.

Сваё меркаванне выказаў і стараста Кабакоў Анатоль Рамановіч:

«Мая пазіцыя — у вёсцы павінна быць спакойна. Жыву па суседстве і бачу ўсё, што адбываецца. Калі сабакі не кормленыя, брэх з вечара да раніцы. Варта праехаць раварысту — адразу сабакі рэагуюць гучным брэхам».

Жыхар Кабакоў Сяргей Мокіч расказаў:

«Не супраць прытулку для бяздомных жывёл, я за тое, каб вальеры знаходзіліся за межамі населенага пункта. Раней сам жыў на вуліцы Паўднёвай і заўсёды казаў: «Калі на зямлі ёсць рай, то ён менавіта там». А цяпер не хаджу туды гуляць, бо ведаю, што там небяспечна».

Быў на сходзе і ўчастковы міліцыянер, які выклаў прысутным патрабаванні заканадаўства адносна ўтрымання жывёл і адказнасць за яго парушэнні і нагадаў, што «звярнуцца ў міліцыю на лінію «102» з праблемай можа любы жыхар, пасля чаго праваахоўнікамі будзе праведзена праверка». Праўда, «на дадзены момант у Бярозаўскі РАУС зваротаў грамадзян па гэтым пытанні не паступала.

Каментары4

  • Чашырскі Кот
    19.11.2023
    Прапагандонам абы толькі чалавека патаптаць замест таго каб дапамагчы. Грамадства цалкам хворае на ўсю галаву! 
  • гоблен
    20.11.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Волк
    20.11.2023
    Гобленам, которые на зарплате у усатых, не хватило ума подпеть.

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе1

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты35

Мінчук падышоў да зборшчыкаў за Лукашэнку і выказаў, што пра яго думае. Атрымалася крыміналка8

Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску2

Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі25

Падчас пажару ў віцебскім ГЦ пацярпелі 15 чалавек, з іх 2 работнікі МНС2

Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?1

Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры ліквідавалі, спатрэбілася чатыры з паловай гадзіны1

У Расіі заблакавалі Viber14

«Рускіх і ўкраінцаў можна параўноўваць з ханьцамі». Мядзведзеў тлумачыць кітайцам прычыны вайны ва Украіне на блізкіх ім прыкладах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе1

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе

Галоўнае
Усе навіны →