Усяго патроху55

Мастак Бэнксі пацвердзіў сваё сапраўднае імя — Бі-бі-сі

Агенцтва Бі-бі-сі сёння выклала інтэрв'ю з сусветна вядомым вулічным мастаком пад псеўданімам Бэнксі, якое ладзілася 20 гадоў таму. У ім мастака папрасілі пацвердзіць адну здагадку наконт яго сапраўднага імя, і той яе пацвердзіў. Расказваем, якое імя было названа.

Кадр з рэпартажу тэлеканала ITV London за 2003 год, на якім, верагодна, паказаны Бэнксі. Фота: ITV News

Аўдыяінтэрв'ю 20-гадовай даўніны пад назвай «The Lost Banksy Story» («Зніклая гісторыя Бэнксі»), выкладзенае сёння на BBC Sounds і прысвечанае сусветна вядомаму мастаку Бэнксі, змяшчае ў сабе ўрывак, у якім мастак пацвярджае здагадку пра сваё сапраўднае імя.

Адбылося гэта падчас адказу на пытанне, якое задаў мастаку ўжо былы журналіст Бі-бі-сі Найджэл Рэнч, які сустрэў Бэнксі на яго першай выставе ў Лондане ў 2003 годзе.

Рэнч спытаў, ці можа ён падчас інтэрв'ю звяртацца да Бэнксі па яго сапраўдным імені, якое на той момант ужо было агучана выданнем The Independent.

Рэнч: Ці ты не супраць, што я буду называць цябе па імені? Я маю на ўвазе тое, якое раней агучвала The Independent?

Бэнксі: Не супраць.

Рэнч: Ты Роберт Бэнкс?

Бэнксі: Проста Робі.

Рэнч: Робі. Добра, Робі.

Нагадаем, што Бэнксі — гэта самы вядомы графіці-мастак у свеце. Хто хаваецца за псеўданімам, дакладна невядома. У 2017 годзе брытанскі дыджэй Goldie прагаварыўся пра сапраўднае імя Бэнксі і таксама назваў яго Робертам.

За год да гэтага брытанскі журналіст Крэйг Уільямс высунуў тэорыю аб тым, што Бэнксі — гэта заснавальнік трып-хоп групы Massive Attack (і сябар дыджэя Goldie) Роберт Дэль Ная. Уільямс высветліў, што многія працы Бэнксі з'яўляліся ў тых месцах, дзе ў гэты ж час выступалі Massive Attack. Дэль Ная пачаў займацца графіці ў 80-х гадах, ён уваходзіў у графіці-гурт The Wild Bunch з Брысталя. Сам музыкант некалькі разоў заяўляў, што Бэнксі — ягоны блізкі сябар.

У той жа час навукоўцы з Лонданскага ўніверсітэта каралевы Марыі сцвярджалі, што ананімны мастак — гэта жыхар Брысталя Робін Канінгем. 

Дарэчы, як адзначае выданне The Independent, менавіта гэтае імя фігуруе ў нядаўнім судовым пазове супраць Бэнксі і яго кампаніі Pest Control Ltd, у якім брытанскі прадпрымальнік Эндру Галагер абвінавачвае мастака ў паклёпе. Робін Канінгем быў пазначаны ў пазове як першы адказчык у справе.

Каментары5

  • Ёсік
    21.11.2023
    mikola, чаму, раскажы, калі ласка, чаму ты яго так назваў? Ён нікога не зьнішчае, ні да чаго дрэннага не заклікае.
  • Багдан
    21.11.2023
    mikola, навошта вы вырашылі перад намі ўсімі прадставіцца?
  • mikola ramanau
    21.11.2023
    Багдан, / zapozna usio....na mjazy moguc sustrec Voragi...

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць7

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Усе навіны →
Усе навіны

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі11

Падобна, што ў Оршы сёлета «адмянілі» ўгодкі Уладзіміра Караткевіча1

Новым міністрам унутраных спраў Літвы можа стаць чалавек, які валодае беларускай мовай22

«НАТА наўмысна пастаўляла Украіне кроў, заражаную ВІЧ і гепатытам». Хто пусціў гэтую дэзу?1

Андрэй Пачобут застаецца ў памяшканні камернага тыпу Наваполацкай калоніі1

У Беларусь зноў прыедзе Пуцін8

У смерці дзяўчыны, якую ў Расіі нібыта загрызлі свінні, насамрэч падазраецца чалавек3

У Мінску з'явілася казачна прыгожая навагодняя лакацыя

Двое зняволеных зачалі дзіця, перадаючы сперму праз вентыляцыйную шахту6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць7

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Галоўнае
Усе навіны →