Жыхара Наваполацка, які зарэзаў жонку на вачах у дзяцей, прызналі неадэкватным
Трагедыя адбылася 7 ліпеня на лецішчы. Па інфармацыі следства, 40-гадовы мужчына ў прысутнасці малалетніх дзяцей забіў сваю жонку.
Ён нанёс жанчыне не менш за 52 удараў нажом і іншымі вострымі прадметамі па розных частках цела. Жанчына памерла на месцы здарэння, піша пракуратура Віцебскай вобласці.
У дачыненні да яго была ўзбуджана крымінальная справа па пункце 6 часткі 2 артыкула 139 КК — забойства з асаблівай жорсткасцю, якая прадугледжвае выключную меру пакарання.
Згодна з заключэннем судовай экспертызы, мужчына здзейсніў забойства ў стане неадэкватнасці і мае патрэбу ў прымусовым лячэнні.
Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала гэтую крымінальную справу ў Віцебскі абласны суд для прымянення да абвінавачанага прымусовых мер бяспекі і лячэння, паведамляе прэс-служба пракуратуры.
Каментары