Грамадства

«Не выявілі парушэнняў». У Польшчы пракаментавалі самагубства беларускага палітвязня ў СІЗА

Унутранае расследаванне варшаўскага СІЗА не выявіла парушэнняў у працы супрацоўнікаў датычна самагубства былога беларускага палітвязня Кірыла Кетуркі.

Кірыл Кетурка. Скрыншот перадачы «Мы вернемся»

Староннія асобы таксама не паўплывалі на рашэнне аб суіцыдзе. Пра гэта польская турэмная служба (аналаг беларускага Дэпартамента выканання пакаранняў) адказала на запыт Hrodna.life.

«Рэанімацыйныя мерапрыемствы, праведзеныя супрацоўнікамі, а затым брыгадай хуткай дапамогі, выніку не далі. У адпаведнасці з дзеючымі правіламі, паліцыя і пракуратура правялі расследаванні. Мерапрыемствы, праведзеныя пенітэнцыярнай службай, не выявілі парушэнняў у выкананні службовых задач супрацоўнікамі, трэція асобы не спрыялі ўзнікненню інцыдэнту», — адказаў адным абзацам на запыт Hrodna.life Барташ Мушыньскі, прэс-сакратар дырэктара Акруговай турэмнай службы ў Варшаве.

Кірыл Кетурка — 19-гадовы былы палітвязень з Гродна. Хлопца затрымалі па адміністрацыйнай справе за ўдзел у мітынгу ў 2020 годзе ў 16 гадоў. Калі ён стаў паўналетнім, прыйшлі з крыміналкай. Ён з’ехаў з Беларусі, калі яму вырашылі ўзмацніць рэжым утрымання на «хатняй хіміі».

Хлопец жыў у Варшаве і трапіў у Цэнтр утрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы. Туды яго змясцілі 11 кастрычніка за махлярства. Знаёмыя хлопца назвалі яго «пешкай» у гэтай справе. Гродзенцу пагражала ад 6 месяцаў да 8 гадоў пазбаўлення волі. У СІЗА раніцай 20 кастрычніка яго знайшлі павешаным.

Варшаўская пракуратура завяла па факце смерці Кірыла справу па арт. 151 КК Польшчы — «Давядзенне да самагубства». Праўладныя каналы выкарысталі яго ў сваёй прапагандзе.

Каментары

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў8

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Даніі адказала наконт прапановы Трампа пра Грэнландыю2

Лясныя пажары ахапілі захад Лос-Анджэлеса, жыхароў заклікалі эвакуявацца

Малако: піць дзеля здароўя ці адмовіцца з-за шкоды? Навукоўцы даюць адказ16

У студзеньскай Беларусі заўважылі жывога хрушча ВІДЭА1

Ільхам Аліеў назваў Арменію фашысцкай дзяржавай і заклікаў «знішчыць фашызм»12

Як правільна выбраць бальзам для губ 1

Трамп пераймяноўвае Мексіканскі заліў, цвёрда намераны вярнуць Панамскі канал і «разумее пачуцці Расіі»37

У Мінску мужчына так увайшоў у ролю міліцыянера, што пабіў двух чалавек малатком2

У Гомелі вынайшлі арыгінальны спосаб для закрыцця аўтобусных дзвярэй ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў8

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў

Галоўнае
Усе навіны →