Грамадства66

«Байсол» у 2022-м перадаў рэпрэсаваным каля 2 мільёнаў еўра, цяпер ідзе збор дзецям палітвязняў

Цяпер фонд заканчвае выплаты ў рамках марафону салідарнасці «Нам не ўсё роўна!».

Андрэй Стрыжак

Агульная сума ахвяраванняў, якія фонд салідарнасці «Байсол» прыцягнуў ад прыватных і інстытуцыйных донараў для дапамогі рэпрэсаваным у 2022 годзе, склала каля 2 млн еўра, паведаміў 24 лістапада «Позірку» сузаснавальнік арганізацыі Андрэй Стрыжак.

Паводле яго слоў, цяпер фонд заканчвае выплаты ў рамках марафону салідарнасці «Нам не ўсё роўна!» («Байсолу» даручана размеркаваць 100 тыс. еўра), які прайшоў летам 2023-га, і рыхтуецца да правядзення аўдыту па выкарыстанні гэтых сродкаў.

«У нас засталося каля 13 тыс. еўра, мы закрыем яшчэ 26 заявак, — сказаў Стрыжак. — Мы робім разавыя выплаты вызваленым і цяперашнім палітвязням, а таксама іх сем’ям сумай 500 еўра. Пасля таго, як усе выплаты будуць зробленыя, а аўдыт праведзены, пачнем разглядаць варыянты для запыту наступнага траншу, таму што да нас пастаянна звяртаюцца людзі».

Як адзначыў сузаснавальнік «Байсол», фонд таксама актыўна займаецца пытаннямі адаптацыі эвакуяваных з Беларусі. «Гэта акрамя таго, што мы фізічна эвакуіруем людзей», — удакладніў Стрыжак.

«Створаная спецыяльная платформа, на якой людзі могуць знайсці адказы на найбольш распаўсюджаныя пытанні аб тым, як ім уладкавацца ў новай краіне, легалізавацца і, наогул, як жыць», — падкрэсліў ён.

Прадстаўнік фонду паведаміў «Позірку» аб распачатым зборы заявак на атрыманне матэрыяльнай дапамогі ў рамках каляднай акцыі «Падорым дзецям цуд!». Паводле яго слоў, збор праводзіцца да 9 снежня, на сёння заяўкі падалі 115 сем’яў палітвязняў, якія выхоўваюць дзяцей, акумулявана ўжо больш за 10 тыс. еўра.

«Традыцыйны збор, які праходзіць трэці раз, з 2021 года, — адзначыў Стрыжак. — Мы збіраем заяўкі ад сем’яў палітвязняў паводле прынцыпу «адна заяўка — адно дзіця» з разліку 100 еўра за кожную заяўку».

«Байсол» не купляе падарункі, падкрэсліў суразмоўца, «лічым, сям’я лепш ведае, што больш трэба дзіцяці: зімовыя чаравікі, вітаміны, або сюрпрыз пад елку».

Паводле яго слоў, у папярэднія гады фонд атрымліваў у сярэднім 200—250 заявак і прыцягваў 20—25 тыс. еўра.

Стрыжак паведаміў, што да акцыі далучылася мастачка Вольга Якубоўская «са сваімі коцікамі» (мастачка малюе карціны, галоўнымі персанажамі якіх з’яўляюцца каты, якія сталі адным іх сімвалаў пратэстаў беларусаў у 2020 годзе). Суразмоўца ўдакладніў, што Якубоўская выставіла адну са сваіх карцін на аўкцыён у рамках выставы, адкрытай беларускай дыяспарай у Італіі.

«Аўкцыён заканчваецца 25 лістапада, на дадзены момант найвышэйшая стаўка за карціну складае тысячу еўра, — сказаў Стрыжак. — Акрамя таго, нядаўна эвакуяваны «Байсол» моўны інспектар» Ігар Случак выставіў на аўкцыён досыць рэдкі калекцыйны блок марак, прысвечаны карціне «Ева» Хаіма Суціна. Цяпер гэты блок на аўкцыёне, які працягнецца да 26 лістапада, прадаецца за 230 еўра».

Стрыжак нагадаў, што фонд працуе з лакальнымі ініцыятывамі, як унутры Беларусі, так і за яе межамі.

«Не так даўно ў нас прайшоў конкурс міні-грантаў. Мы раздалі 50 тыс. еўра на рэалізацыю праектаў беларускай накіраванасці. Цяпер рыхтуем разгорнутую адкрытую справаздачу аб тым, якія заяўкі былі пададзеныя і падтрыманыя і будзем рабіць інфаграфіку», — распавёў сузаснавальнік BySol.

Каментары6

  • Мабыць вы інфа-казачкі
    25.11.2023
    Казачкі, не мерайце іншых па сабе. Пагартайце справаздачы еўрапейскай аўдытарскай кампаніі, усё ёсць у адкрытым доступе, пасля чаго ў вас не будзе сэнсу пісаць свае дурныя каментары.
  • Звярніся да лукі
    25.11.2023
    Казачкі, працаваць ідзі, гультай
  • Крынжак
    25.11.2023
    Як можна пісаць, што гэты фонд перадаў рэпрэсаваным каля 2 міл'ёнаў, калі чорным па белым напісана "агульная сума ахвяраванняў - каля 2 міл'ёнаў"!
    Ці вы думаеце, што гэтыя шчырыя вочы працуюць for free? Колькі ён вам заплаціў за такія артыкулы?

    https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/330939

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →