У Вязынцы высякаюць старыя дрэвы. Знішчылі ліпы, пасаджаныя ўдавой Янкі Купалы
У маёнтку Вязынка, дзе нарадзіўся Янка Купала, збіраюцца высекчы больш за 20 дрэў.
«У Купалаўскай Вязынцы дрэвы сякуць — трэскі ляцяць у кадр», — так пачынае сюжэт карэспандэнт АНТ.
Сярод высечаных дрэў — адна з ліп, пасаджаных у сярэдзіне мінулага стагоддзя ўдавой класіка Уладзіславай Луцэвіч. Знішчылі таксама вярбу, якая была візітоўкай Вязынкі.
Камунальнікі распавядаюць, што правялі комплекснае абследаванне на тэрыторыі музея Янкі Купалы і 27 дрэў нібы прызналі небяспечнымі — пашкоджанні ствалоў былі значныя, а многія дрэвы ўсыхалі.
«Бывае, што звонку нават не вызначыш, наколькі дрэва дрэннае. А калі ўжо пачынаеш выдаляць, відаць пашкоджанне ўнутранае ствала», — апраўдвае высечку прадстаўніца ЖКГ.
Налета тут абяцаюць пасадзіць новыя дрэвы.
Каментары