Незвычайная інавацыя з'явілася ў Глыбокім, піша «Анлайнер». Каля мясцовай «Белпошты» паставілі праекцыйны пешаходны пераход. Пасля заходу сонца ўключаецца спецыяльная падсвятленне, якое праецыруе бела-жоўтую разметку на дарогу.
«Такі пераход пазначаецца светлавымі элементамі, якія ярка вылучаюцца незалежна ад часу сутак», — расказаў начальнік мясцовай ДАІ Юрый Заяц.
Інспектары таксама адзначылі, што «падобная разметка не зношваецца і прыкметная пры любым кірунку і яркасці аўтамабільных фар».
Навінка можа быць вельмі карыснай, асабліва ў снежнае надвор'е, калі традыцыйную разметку замятае цалкам.
Каментары