МАРГ патрабуе ад дыскаўнтараў павялічыць асартымент беларускіх тавараў
Падчас маніторынгу Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў дыскаўнтарах і крамах нізкіх цэн у Беларусі знайшлі парушэнні па асартыментным пераліку, а таксама пратэрмінаваныя тавары, паведамляе прэс-служба ведамства.
Праверкі праходзілі на працягу апошніх двух месяцаў, пасля чаго кіраўнік міністэрства Аляксей Багданаў на сустрэчы з прадстаўнікамі сетак запатрабаваў ліквідаваць парушэнні і «прывесці дзейнасць гандлёвых аб'ектаў у адпаведнасць з заканадаўствам».
Таксама, ведамства запатрабавала, каб дыскаўнтары пашырылі асартымент беларускіх тавараў — «якаснай айчыннай прадукцыі» на сваіх прылаўках.
Каментары