З сённяшняга дня пачынаецца афіцыйны візіт у афрыканскія краіны. У рамках візіту Аляксандр Лукашэнка наведае шэраг краін, піша БелТА.
«Візіт будзе з'яўляцца працягам мэтанакіраванай працы па ўсталяванні трывалых сувязяў Беларусі з краінамі Афрыканскага кантынента. Створаныя база і напрацоўкі будуць выкарыстоўвацца ў супрацоўніцтве і з іншымі дзяржавамі Афрыкі», — гаворыцца ў паведамленні.
Раней пра візіты не абвяшчалася.
На мінулым тыдні Лукашэнка прыляцеў у Дубай (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты) для ўдзелу ў кліматычным саміце, таксама ён на суткі з ААЭ злётаў у Пекін, дзе правёў перамовы з Сі Цзіньпінам.
Каментары