Затрымалі працаўніка Беларусбанка, які ўдзельнічаў у беларускіх шэсцях з 2015-га
ГУБАЗіК змушае яго размаўляць турэмным жаргонам.
Затрымалі 35-гадовага Артура Філіпава. Мінчук у 2006-м паступіў на эканаміста ў Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва. А пасля сканчэння інстытута працаваў у банку — апошнім месцам працы мужчыны стаў Беларусбанк.
У відэа сілавікоў мужчына кажа, што ўдзельнічаў у шэсцях пад нацыянальнай сімволікай з 2015 года. ГУБАЗіК дэманструе адзін з фотаздымкаў Андрэя падчас шэсця ў Курапаты на Дзяды, апошняе такое праходзіла ў 2019-м.
Днямі яго затрымалі. Андрэю закідаюць удзел у пратэстах, падпіскі на розныя «экстрэмісцкія» каналы, перасыланне інфармацыі ў чат-боты медыя і «Голас», а таксама «распаўсюд нацысцкай сімволікі».
У канцы відэа яго змушаюць сказаць «вечар у хату, чыфір у радасць, фарту масць».
У мужчыны не пачышчаныя адкрытыя старонкі ў сацсетках. Выглядае, гэта і стала першапачатковай прычынай ягонага затрымання.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары