Аб тым, што ЕГУ неўзабаве прызнаюць «экстрэмісцкай» арганізацыяй, заявіў прапагандыст Ігар Тур.
У праграме «Будзе дапоўнена…» на АНТ Ігар Тур заявіў пра тое, што Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт з-за недахопу фінансавання збіраецца пайсці ў калабарацыю з Офісам Святланы Ціханоўскай.
Па словах Тура, афіляванне Офіса і ЕГУ — толькі пытанне часу, таксама як і прызнанне ЕГУ ў Беларусі экстрэмісцкай арганізацыяй.
Прапагандыст звярнуўся да студэнтаў:
«ЕГУ даўно перастаў быць ВНУ, а стаў проста дэструктыўнай НКА (некамерцыйнай арганізацыя — НН). Вы ўсё роўна апынецеся ў пункце, калі з'явіцца закон. А падабаецца ён вам ці не, не мае сэнсу. Вы яго або парушыце і панесяце пакаранне, або паспееце забраць дакументы і ад гэтага ЕГУ адхрысціцца. І часу ў вас, па адчуваннях, засталося вельмі і вельмі мала».
Чытайце яшчэ:
Выкладчыка Сялецкага звольнілі з ЕГУ. Раней яго абвінавачвалі ў харасменце
Каментары