Грамадства

Двух беларусаў судзяць за дыверсію на чыгунцы пад Масквой

У Маскоўскім абласным судзе пачалося слуханне матэрыялаў крымінальнай справы аб дыверсіі, здзейсненай у чыгуначным дэпо падмаскоўнага Арэхава-Зуева. Паводле абвінавачвання, ураджэнцы Беларусі Арцём Брэскі і Кірыл Басько па заданні СБУ падпалілі кабіну электравоза УЛ-10.

Кірыл Басько (злева) і Арцём Брэскі (справа) у Мяшчанскім судзе. Фота: Медыязона

За гэтую акцыю, па матэрыялах справы, хлопцы атрымалі ад прадстаўніка ўкраінскай разведкі 65 тысяч расійскіх рублёў (каля 720 даляраў). Пасля затрымання яны прызналі віну і сталі супрацоўнічаць са следствам у разліку на больш мяккае пакаранне, бо па інкрымінаваным ім артыкуле пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі, піша Kommersant.ru.

Кірылу Басько — 19 гадоў, Арцёму Брэскаму — 20 гадоў. Сцвярджаецца, што яны здзейснілі дыверсію 22 снежня 2022 года па ўказанні нейкага Юрыя, з якім маладыя людзі пазнаёміліся ў адным з тэлеграм-каналаў. Незадоўга да гэтага абодва фігуранты звольніліся з працы і мелі патрэбу ў грошах.

Менавіта Юрый і прапанаваў ім грошы за пашкоджанне чыгуначных шляхоў або лакаматыва. За гэта заказчык паабяцаў фігурантам 65 тысяч рублёў, пасля таго як ён атрымае ад іх відэасправаздачу аб правядзенні акцыі.

Яны ўзялі каністру з бензінам. Позна ўвечары 22 снежня 2022 года, гаворыцца ў справе, праніклі на тэрыторыю чыгуначнага дэпо Арэхава-Зуева. Спачатку, па дадзеных следства, яны паспрабавалі падпаліць электравоз УЛ 10 звонку, абліўшы яго бензінам. Але з гэтай задумы ў іх нічога не выйшла.

Тады хлопцы, паводле версіі следства, здолелі выявіць кабіну машыністаў, разлілі бензін унутры і падпалілі яго. Усе падзеі яны знялі на відэа, якое адаслалі заказчыку Юрыю. Той не падмануў і пералічыў на пазначаны выканаўцамі рахунак 65 тысяч.

На гэтым, па даных супрацоўнікаў ФСБ, маладыя людзі вырашылі не спыняцца. Праз некалькі дзён яны набылі ўжо дзве каністры з бензінам і схавалі іх у хостэле, дзе звычайна начавалі. Аднак небяспечную вадкасць выявіла прыбіральшчыца, якая паведаміла пра знаходку гаспадарам установы, а тыя — сілавікам.

Маладыя людзі былі затрыманыя аператыўнікамі спецслужбаў на станцыі Масква-Курская.

Кірыл Басько і Арцём Брэскі віну прызналі адразу ж пасля затрымання. Па словах іх адваката, абодва фігуранты актыўна супрацоўнічалі са следствам і распавялі ўсё, што ім было вядома аб заказчыку злачынства. Зрэшты, затрымаць апошняга наўрад ці магчыма, паколькі сілавікі лічаць, што ён дзейнічаў, хутчэй за ўсё, з-за мяжы.

Каментары

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Усе навіны →
Усе навіны

У Валожынскім раёне перакулілася маршрутка. Восем пацярпелых

Экіпаж танкера «Валганафта-239», які пацярпеў крушэнне ў Керчанскім праліве, яшчэ не выратавалі

Беларуска расказала пра сваю працу ў анлайн– і звычайным казіно4

Сёння складанае надвор’е для кіроўцаў, магчымыя перабоі ў руху грамадскага транспарту

У Мінску жыве «сабака-швабра»1

На выезд з Беларусі на польскай мяжы стаіць гіганцкая колькасць фураў1

Актывісты стварылі інтэрактыўную карту манументальнага мастацтва Беларусі

Разбуральны цыклон ударыў па французскім архіпелагу Маёта: імаверна, загінулі сотні людзей

Лукашэнка падарыў султану Амана пісталет-кулямёт Шпагіна5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Галоўнае
Усе навіны →