Кіно1212

Што стала з героямі культавага беларускага фільма «Вышэй за неба»

Фільм «Вышэй за неба» застаецца адной з найлепшых мастацкіх стужак, знятых за часамі незалежнасці. Зняты па праграме барацьбы з ВІЧ, ён выходзіць за гэтыя вузкія рамкі, без прыкрас адлюстроўваючы беларускую рэчаіснасць пачатку 2010-х гадоў. Паглядзелі, чым праз дзесяцігоддзі займаюцца акцёры.

Леанід Пашкоўскі і Алеся Грыбок

Сюжэт фільма разгортваецца вакол 20-гадовага студэнта і музыкі Мікіты Міцкевіча, які пачынае стасункі з дачкой дэкана Янай. Але ўсё жыццё хлопца разбурае стыгматызаваны дыягназ ВІЧ і рознагалоссі на творчай арэне. Мікіта скочваецца ў яму, з якой яго літаральна выкідаюць пад ногі аднагрупніцы Волі. Хлопец спрабуе скарыстацца гэтым шанцам, але на шляху яшчэ нямала перашкод.

Леанід Пашкоўскі

Леанід Пашкоўскі ў ролі Мікіты. Кадр з фільма

Галоўную ролю ў фільме выканаў Леанід Пашкоўскі. Для 25-гадовага хлопца, які толькі скончыў эканамічны ўніверсітэт, гэтая роля ў кінематографе стала адзінай, але з экранаў ён не знік. Пашкоўскі нарадзіўся ў 1987 годзе ў Жлобіне, што адносіўся да тэрыторый, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы, і праз гэта яго часта па праграмах дапамогі адпраўлялі на аздараўленне ў Італію, Іспанію і Германію. Відаць, гэтыя паездкі паўплывалі на яго любоў да вандровак. 

Лёня Пашкоўскі ў адной са сваіх вандровак. Фота: 34mag

У 2017 годзе Леанід Пашкоўскі завёў ютуб-канал «Хачу дадому», у якім распавядае пра свае падарожны ў самыя небяспечныя мясціны Азіі, Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі. У хуткім часе, у канцы 2018 года, Леаніда прызналі найлепшым трэвэл-блогерам паводле версіі чытачоў часопіса National Geographic Traveler. Сёння на ягоны канал падпісаны 1,33 млн гледачоў, а ролікі пра мясцовыя традыцыі розных рэгіёнаў, тамтэйшае гарадское жыццё, трушчобы, крымінал і ежу набіраюць сотні тысяч, а часам нават мільёны праглядаў.

Пашкоўскі быў у Кабуле перад самым яго падзеннем

Леанід Пашкоўскі не забывае пра радзіму. У 2020 годзе ён падтрымаў памкненне беларусаў дасягнуць мірных перамен.

«Мы, у адрозненне ад прэзідэнта, усе гэтыя гады развіваліся, раслі, разумнелі і гатовыя стаць грамадзянамі прагрэсіўнага і справядлівага грамадства, а не маленькай, беднай афрыканскай дыктатуры пасярод Еўропы», — выказваўся ў інстаграме блогер.

У 2022 годзе ён таксама асудзіў расійскую агрэсію, прысвяціўшы выжыванню ўкраінцаў ва ўмовах вайны некалькі сваіх відэа. 

Алеся Грыбок

Алеся Грыбок у ролі Яны. Кадр з фільма

Алеся Грыбок, якая сыграла ў фільме першую каханку Мікіты Яну, пайшла па акцёрскім шляху, як і многія, іграючы эпізадычныя ролі ў расійскіх серыялах. Адно з нешматлікіх выключэнняў — беларускі канспіралагічна-прапагандысцкі фільм «Код Каіна», зняты па дзяржаўным заказе.

Сёння Грыбок кастынг-дырэктарка. Яшчэ ў 2015 годзе ў яе выйшла кніга «Менеджмент кінаакцёра», якая ў 2022 годзе зведала трэцяе выданне. У 2021 годзе Грыбок стала аўтаркай вучэбнай праграмы па спецыяльнасці «талент-менеджар акцёра» для расійскай Вышэйшай школы эканомікі.

@olesya_gribok

♬ оригинальный звук - Olesyagribok

Апошнім часам беларуская актрыса выйшла ў сацсеткі. Хутчэй за ўсё, калі вы карыстаецеся тыктокам, то ўжо траплялі на ейныя ролікі. У вельмі якасна знятых відэа акторка распавядае пра тое, як праходзіць кастынгі і якія тыпажы цікавяць людзей, што адказваюць за падборы акцёраў. Кожны ролік Грыбок залятае на сотні тысяч праглядаў. Таксама актрыса мае 707 тысяч падпісчыкаў на ютубе і 204 тысячы падпісчыкаў у інстаграме.

Аксана Чывялёва

Аксана Чывялёва ў ролі Волі. Кадр з фільма

Кіношная суперніца Яны — Воля, другая дзяўчына Мікіты (у жыцці Аксана Чывялёва) — таксама працягнула акцёрскую кар’еру ў расійскіх серыялах. Але беларусам яна вядомая па іншай дзейнасці. Аксана агучвала дыснееўскія і іншыя фільмы для VOKA. Яе голас можна пачуць у беларускай агучцы «Папялушкі», «Рататуя», «Карпарацыі монстраў», «Галаваломкі» і «Ведзьмінай дастаўкі» Хаяа Міядзакі. 

Аляксей Яравенка

Аляксей Яравенка ў ролі Стаса. Кадр з фільма

Творчы супернік Мікіты — Стас, які прамяняў іхні беларускі гурт на папсу і поспех у Расіі, у жыцці выбраў зусім іншы шлях. Аляксей Яравенка, які сыграў Стаса, шмат гадоў здымаецца ў серыялах і выступае з уласным блюз-бэндам ва Украіне, дзе ў 2014 годзе ажаніўся з украінкай Вольгай Карпавай. У час расійскага ўварвання ў інстаграме запісаў відэзвароты да беларусаў і расейцаў, збіраў грошы на рыштунак для ўкраінскіх ваяроў. Сёння Аляксей набірае на свой курс «акцёрскага майстэрства».

Vinsent

Рэпер Vinsent у фільме. Кадр з фільма

Сярод усіх эпізадычных роляў, а ў фільме адзначылася даволі шмат беларускіх дзеячаў, найбольш значнымі з’яўляюцца дзве. Па-першае гэта Зміцер Папко, ён жа рэпер Vinsent, які ў фільме грае амаль самога сябе — аднаго з музыкаў у гурце. Роля нешматслоўная, але задае беларускі вектар развіццю сюжэта. У 2010-я гады беларускамоўны рэпер здымаўся ў кіно і выпускаў альбомы, але апошнія гады знік са сцэны. Ён жыве і працуе ў Варшаве. Займаецца аўдыяпрадакшанам: піша біты на Захад, агучвае кінастужкі, піша джынглы для тэле- і радыёперадач.

Пры канцы 2023 года спявак вярнуўся да музыкі і выпусціў кранальную песню «Не заўжды» пра вяртанне дадому. У кліпе зняліся зорныя купалаўцы Зоя Белахвосцік, Алег Гарбуз, Валянціна Гарцуева.

Яўген Булка

Яўген Булка ў фільме. Кадр з фільма

Другая — роля Яўгена Булкі, які таксама ў фільме звязаны з гуртам Мікіты. У 2020 годзе вядучы Яўген Булка падтрымаў пратэсны рух, з-за чаго страціў працу і знік з беларускай медыясферы. У маі 2023 года ён з жонкай і дзецьмі з'ехаў у Ізраіль, дзе актыўна вывучаў іўрыт. Але ў хуткім часе давялося бегчы і адтуль. 7 кастрычніка пачаўся напад ХАМАС на паўднёвыя раёны Ізраіля. Яўген з жонкай Маяй і сынам Лявонам выехалі ў Грузію, а пасля ў ААЭ.

Іншыя персанажы

Віктар Рыбчынскі, які сыграў бацьку Мікіты, намесніка начальніка РУУС, нядаўна адзначыўся роллю ў прапагандысцкім беларускім фільме «На іншым беразе». Таццяна Баўкалава, якая сыграла маці Мікіты, працягнула працу ў Рускім тэатры імя Горкага, перыядычна здымаючыся ў расійскіх серыялах. Іншыя другарадныя персанажы таксама нічым асаблівым не адзначыліся.

Тамара Міронава ў фільме. Кадр з фільма

Хіба што Тамара Міронава і Вольга Няфёдава, якія выканалі эпізадычныя ролі ў фільме, адзначыліся ў 2020 годзе тым, што дэманстратыўна не падтрымалі большасці сваіх калег па Купалаўскім тэатры, якія сышлі ў жніўні з тэатра на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, жорсткага разгону пратэстоўцаў і катаванняў затрыманых. Цяпер абедзве верхаводзяць у разгромленым тэатры і гастралююць па алкакрамах.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Zdrok
    19.01.2024
    Prabačcie, navat nie razumieju, ab čym heta tut ...
  • Лось
    19.01.2024
    Геніялтны артыкул. Напісаць пра фільм як адзін з лепшых за гады незалежнаьці і нават не напісаць хто рэжысер і сцэнарыст))) Усе як на БТ)))
  • Жора
    19.01.2024
    У якой хворай свядомасці гэты фільм быў "культавым", ды яшчэ й "беларускім"?
    "Бастыён беларушчыны", кажаце? 
    Цьху на вас, пасобнікі рускага свету!

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Усе навіны →
Усе навіны

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага6

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго4

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы2

Сёння Лукашэнка едзе ў МДЛУ2

Падчас удару Storm Shadow пад Курскам быў паранены паўночнакарэйскі генерал — The Wall Street Journal1

Расія можа мець толькі некалькі такіх ракет, якую яна запусціла па Дняпры12

Як у 2020-м віцябчук выліў вядро вады на зборшчыкаў подпісаў за Лукашэнку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Галоўнае
Усе навіны →