Пад Оршай легкавік сутыкнуўся з грузавым цягніком. 22-гадовы кіроўца загінуў
Аварыя адбылася каля 3 гадзін ночы 20 студзеня паблізу вёскі Новае Хараброва, паведамляе ДАІ Віцебшчыны.
22-гадовы кіроўца аўтамабіля Mazda пры перасячэнні чыгуначнага палатна па чыгуначным пераездзе на забараняльны сігнал святлафора сутыкнуўся з грузавым лакаматывам.
Кіроўца ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння, а 24-гадовая пасажырка атрымала цялесныя пашкоджанні і была шпіталізавана.
Каментары