Грамадства33

«Ніколі ні ад каго не атрымлівалі скаргаў». Што вядома пра сітуацыю святара, якога судзяць у Шуміліне

У закрытым працэсе над ксяндзом Анджэем Юхневічам, якога цяпер судзяць у Шуміліне, аб'яўлены перапынак на месяц. Наступнае пасяджэнне прызначана на 28 студзеня, вынікае з раскладу суда. Звычайна настолькі працяглыя перапынкі робяць для правядзення разнастайных экспертыз і выкліку ў суд экспертаў, піша Katolik.life.

Анджэй Юхневіч

У выпадку Анджэя Юхневіча ўпершыню каталіцкага святара ў Беларусі (які першапачаткова цярпеў пераслед па «палітычных» адміністрацыйных артыкулах) абвінавацілі ў злачынствах, якія тычацца сэксуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых.

У такіх выпадках Каталіцкая царква звычайна праводзіць уласнае расследаванне на прадмет магчымага парушэння святаром нормаў Кодэкса кананічнага права — галоўнага касцёльнага «закона». Як стала вядома вернікам з кампетэнтных крыніц, кананічнае расследаванне не праводзілася, паколькі гэта немагчыма з-за таго, што святар знаходзіцца пад арыштам.

У той жа час вернікам дакладна вядома, што кіраўніцтва дыяцэзіі «ніколі ні ад каго не атрымлівала скаргаў» на айца Анджэя Юхневіча.

Такім чынам, пра сутнасць абвінавачвання і наяўнасці якіх-небудзь доказаў віны святара грамадскасць не даведаецца, бо суд праходзіць у закрытым рэжыме. Пры гэтым, па інфармацыі Katolik.life, вернікі не ведаюць тых, хто б праходзіў пацярпелым па справе святара.

Каментары3

  • Андрусь
    09.01.2025
    Любы закрыты суд - сведчанне адсутнасці ў крымінальнай справе фактаў, якія абвінавачванне і лукашэнкавы суддзі маглі б прад'явіць грамадскасці ў якасці доказаў віны на адкрытым судовым працэсе.
  • лукашысцкае судзілішча вернецца назад лукашыстам
    09.01.2025
    Пацярпелых па справе няма, суд зрабілі закрытым - такім чынам лукашысты вырашылі катаваць нявіннага Чалавека і святара.
  • выньадразубярвяносасвайговока
    09.01.2025
    Усім вядомае пытанне : "А "суддзі" хто???", і адказ на яго вядомы.

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?10

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродзенскай вобласці заўважылі пералётных птушак

Сайт і сацсеткі праекту Petitions.by прызнаныя «экстрэмісцкімі»2

Піянера беларускага інтэрнэту Уладзіміра «Elefant» Неўмяржыцкага судзяць за згвалтаванне дзіцяці9

Закрыццё рэстарана Falcone у Мінску можа быць звязана з расследаваннем польскіх журналістаў7

Беларуска знайшла танную ікру і краба — закупілася на 200 рублёў, але гэта была памылка1

«Не зразумеў, за што Мірны выбачаўся». Інтэрв'ю з легендарным беларускім тэнісістам Уладзімірам Валчковым9

Лясныя пажары ў Лос-Анджэлесе: пяць чалавек загінулі, у Малібу гараць дамы знакамітасцяў2

Пры ўдары па Запарожжы загінулі 13 чалавек, 63 параненыя2

«Думала, будзе каля 250 еўра». Тыкток у захапленні ад таго, як мінчанка прыгатавала на замову святочны стол9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?10

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?

Галоўнае
Усе навіны →