У старэйшай унучкі прэзідэнта ЗША Наомі Байдэн нарадзіўся сын — Уільям Брэнан Ніл IV.
«Мы з гонарам прадстаўляем Вам нашага праўнука: Уільяма Брэнана Ніла, IV», — напісала жонка прэзідэнта Джыл Байдэн, апублікаваўшы ў інстаграме фатаграфію.
У прэзідэнта ЗША пяцёра дзяцей і сямёра ўнукаў, а цяпер і адзін праўнук.
Каментары