Цікава, што алімпійская чэмпіёнка 2018 года і сярэбраная прызёрка мінулай Алімпіяды Ганна Гуськова не заняла першага месца.
Адкрыты чэмпіянат Беларусі па фрыстайле (лыжная акрабатыка) прайшоў у расійскім Яраслаўлі.
Рэч у тым, што рашэнне аб правядзенні турніру ў Расіі было звязана з тым, што не так даўно ў «Раўбічах» завяршылася маштабная рэканструкцыя схілу фрыстайлу. Зараз работы завершаны, аднак трэба пачакаць, пакуль паверхня схілу стабілізуецца, таму ад правядзення спаборніцтваў па фрыстайле ў гэтым сезоне вырашылі адмовіцца, а ўнутраныя старты перанеслі ў Расію, піша sb.by. Там жа пройдзе і Кубак Беларусі.
У мужчын найлепшым стаў Макар Мітрафанаў. Срэбра — ва Уладзіслава Вазнюка, бронзавую ўзнагароду заваяваў Сцяпан Зелянко.
На верхнюю прыступку подыума ў жанчын паднялася Ганна Дзяруга. Ганна Гуськова — другая. Тройку прызёраў замкнула Любоў Піліпенка.
Каментары