«Пуцін трымаўся, калі яму расказалі пра смерць Навальнага» — «Коммерсант»
Прэзідэнту Расіі далажылі аб смерці Аляксея Навальнага.
Спецыяльны карэспандэнт «Коммерсанта» Андрэй Калеснікаў расказаў наступнае: «Я спытаў у Дзмітрыя Пяскова, ці ведае прэзідэнт пра смерць Навальнага. «Так, яму паведамлена. Разбірацца будуць медыкі».
«Прэзідэнт у гэты момант праходзіў міма стэнда «Вытворчасць і мантаж металаканструкцый» у парку Станкамаш, метраў за 20 ад нас. Не, ён трымаўся», — расказаў Калеснікаў.
Пра смерць галоўнага расійскага апазіцянера Аляксея Навальнага ў калоніі стала вядома а 14-й гадзіне.
Каментары
Чтоб не заржать он держался. Этот отмороженый маньяк готов миллионы сжечь ради спасения собственной старой ж..ы.