Японія надасць Украіне фінансавую дапамогу на 12,1 мільярда даляраў. Пры гэтым першы грант у памеры 4,7 мільярда долараў паступіць ужо да канца гэтага месяца, паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.
«Японія надасць Украіне дапамогу на 12,1 млрд даляраў, уключаючы абвешчаны і рэалізаваны аб'ём. Гэта, у прыватнасці, грант на суму 4,7 млрд даляраў, які атрымаем да канца гэтага месяца», — заявіў Шмыгаль.
Адначасова з гэтым прэм'ер-міністр Японіі Фуміа Кішыда заявіў, што пазіцыя Японіі ў падтрымку Украіны застаецца непахіснай.
Каментары