Грамадства1717

«Я баялася і саромелася». Ціханоўская прыгадала, як пачынаўся яе шлях да беларускасці

21 лютага, у Дзень роднай мовы, дэмакратычная лідарка звярнулася да беларусаў.

21 лютага, у Дзень роднай мовы, Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў.

«Яшчэ тры гады таму я сама не вельмі ўпэўнена пачувалася, калі размаўляла на беларускай мове. Вы, дарагія мае, натхнялі мяне, дапамагалі, матывавалі.

Цяпер і мая дачка Агнія вывучае новыя словы, спрабуе размаўляць па-беларуску і нават чытае пакрысе.

 Ёй вельмі падабаюцца рыфмаванкі Юрыя Несцярэнкі з кніжкі «Неверагодны свет», вершыкі Андрэя Скурко, а таксама гісторыі з «Ашуканак» Яны Вольскай.

Беларуская мова — гэта наш унікальны пароль, які ведаем толькі мы з вамі. Захоўвайце родную мову, аберагайце, перадавайце дзецям. Бо пакуль жыве наша мова, будзе жыць і нашая нацыя».

Каментары17

  • Таксама Лідарка
    21.02.2024
    Чаму Прэзідэнт-элект у вас стаў нейкай дэмакратычнай лідаркай?
    Лідарак у нас такіх шмат гаварашчых галоў - Прэзідэнтка павінна быць адна!
  • 777
    21.02.2024
    Ооооо.... саромецца роднай мовы---тое самая як саромецца бацькоу....лепш бы прамаучала
  • Янка
    21.02.2024
    777 , а што вас абурае? Шчырасць? Альбо СЦ павінная была прыгожа схлусіць, што яна нібыта наразділася з беларускай мовай на вуснах?

    Увесь час панавання лукашэнкі ён, які нават не мае паўнавартаснай вышэйшай адукацыі, асэнсавана маргіналізаваў беларускую мову як сінонім сялянскасці і ганебнай адсталасці, а ягоныя памагатыя старанна выконвалі гэты загад. Таму няма нічога дзіўнага, што школьнікі другой паловы 90х, да якіх належыць і СЦ, раслі ва ўмовах агрэсіўнай русіфікацыі.

    Моцны рух у бок беларушчыны адбыўся пасля 2020 ня толькі з СЦ, а амаль што з усімі дэмакратычна арыентаванымі беларусамі. І СЦ асабістым прыкладам кажа астатнім беларусам:
    - Я таксама была такой, якія вы зараз. Я зрабліла - і вы не бойцеся быць беларусамі.
    Менавіта гэты працэс і мае назву "нацыянальнае адраджэнне".

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў8

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Муж палітзняволенай журналісткі Слаўнікавай дзякуе Лукашэнку і крытыкуе Ціханоўскую22

Памёр шматгадовы намеснік начальніка міліцыі Салігорска. Яму было 49 гадоў4

22 беларускіх спецыялістаў эвакуявалі з Сірыі2

Расія атакавала Украіну ракетамі: у Кіеве прагрымелі выбухі1

Усіх салдат Асада, якія ўцяклі ў Ірак, аддалі назад новым уладам Сірыі1

Стала вядома пра арышт стэндапера і радыёвядучага Сцяпана Манкевіча3

У Мінску паставілі «чаравікаматы» — што гэта такое і як яны працуюць? 

У Якуцку гарэў ізалятар з вайскоўцамі-дэзерцірамі. Згарэлі пяць чалавек

Страта «Успенскага мяшка»: частка ўкраінскіх вайскоўцаў не змагла выйсці з акружэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў8

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў

Галоўнае
Усе навіны →