З мінскіх дэпутатаў Палаты найменшую падтрымку намалявалі Шпакоўскаму — шмат ЛІЧБАЎ
Адметнасць выбараў у Палату прадстаўнікоў па мінскіх акругах у тым, што будучым дэпутатам традыцыйна малююць даволі нізкую падтрымку, прынамсі меншую, чым у іншых рэгіёнах. Шмат у кожнага з прызначаных сталічных пераможцаў яна круціцца вакол 50%, а часам і апускаецца ніжэй.
Адна з прычын у тым, што ў Мінску звычайна вылучаецца больш за два кандыдаты, таму агульныя 100% трэба раскінуць на ўсіх прэтэндэнтаў.
Аднак у выніку, з улікам нізкай яўкі ў сталіцы, атрымліваецца, што за дэпутатаў-«пераможцаў» прагаласавала толькі траціна ад жыхароў акругі.
Раней такое практыкавалі ў адносінах прызначаных апазіцыйных кандыдатаў, каб прадэманстраваць ім іх нягегласць. Напрыклад, Ганне Канапацкай у 2016 годзе напісалі 24%, а Алене Анісім — 41%.
Цяпер найменшую падтрымку запісалі прапагандысту Аляксандру Шпакоўскаму (46,7%). Гэта 29% ад агульнай колькасці выбарцаў па яго акрузе.
Колькі працэнтаў бюлетэняў намалявалі дэпутатам ад Мінска?
Паўночная акруга №91. Дзмітрый Шаўцоў, генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа — 56,67%
Машынабудаўнічая акруга №92. Генадзь Ляпешка, начальнік Вайсковай акадэміі — 54,34%.
Васняцоўская акруга №93. Сяргей Рачкоў, член Савета Рэспублікі — 58,97%
Купалаўская акруга №94. Ігар Пашкоў, начальнік штаба Міністэрства ўнутраных спраў — 48,36%
Свіслацкая акруга №95. Аляксандр Шпакоўскі, дарадца-пасланнік Міністэрства замежных спраў — 46,67%
Кастрычніцкая акруга №96. Сяргей Клішэвіч, дэпутат — 58,25%
Чкалаўская акруга №97. Вячаслаў Даніловіч, рэктар Акадэміі кіравання — 54,07%
Дзяржынская акруга №98. Настасся Мірончык-Іванова, лёгкаатлетка — 51,40%
Ясенінская акруга №99. Руслан Чарнецкі, артыст Тэатра імя Горкага — 48,46%
Паўднёвазаходняя акруга №100. Аляксандр Барсукоў, памочнік Лукашэнкі па Мінску — 58,14%
Заходняя акруга №101. Марына Лянчэўская, дэпутатка — 53,54%
Каменнагорская акруга №102. Міхаіл Мірончык, дырэктар Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі — 53,25%
Кальварыйская акруга №103. Васіль Панасюк, дэпутат — 54,86%
Лынькоўская акруга №104. Анжаліка Курчак, прэс-сакратарка Генеральнай пракуратуры — 49,43%
Старавіленская акруга №105. Вадзім Іпатаў, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў — 49,79%
Коласаўская акруга №106. Мікалай Бузін, памочнік старшыні Палаты прадстаўнікоў — 52,02%
Усходняя акруга №107. Наталля Дзяргач, галоўная доктарка 34-й паліклінікі — 53,70%
Першамайская акруга №108. Алег Гайдукевіч, дэпутат— 58,09%
Уручанская акруга №109. Іван Гардзейчык, дэпутат — 56,22%
Партызанская акруга №110. Вадзім Гігін, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі — 53,35%.
Натуральна, гэтыя лічбы не маюць нічога агульнага з рэальным галасаваннем. Выбары былі суцэльна сфальсіфікаваныя, праўдзівы ўлік выбарцаў не праводзіўся, не кажучы пра справядлівы падлік бюлетэняў.
Каментары
Зачем обсуждать лукашенский цирк с клоунами ?