Чатыры вядучыя арганізацыі па дапамозе палітычным рэпрэсаваным ствараюць «Службу хуткай гуманітарнай дапамогі»
На Першым беларускім бізнэс-форуме ў Вашынгтоне Андрэй Стрыжак паведаміў, што BYSOL, BY_help, Dissidentby і фонд «Краіна для жыцця» ствараюць Службу хуткай гуманітарнай дапамогі.
«Служба хуткай гуманітарнай дапамогі» — адказ на ўзмацненне рэпрэсій у Беларусі. Яна мусіць палепшыць якасць і аператыўнасць аказання дапамогі рэпрэсаваным, а таксама дазволіць скаардынавана адказваць на новыя выклікі.
«Разам мы зможам прапанаваць пацярпелым увесь магчымы спектр падтрымкі — ад аплаты штрафаў, паслугаў адвакатаў і падтрымкі сем’яў палітычных вязняў, да эвакуацыі, рэабілітацыі і інтэграцыі за мяжой. Каардынацыя сумесных дзеянняў у «Службе хуткай гуманітарнай дапамогі» дазволіць нам аператыўна рэагаваць на запыты рэпрэсаваных, хутка выводзіць іх з-пад удару і надаваць у неабходныя тэрміны эвакуацыйную і рэабілітацыйную дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсій», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Аб’яднанне ў «Службу хуткай гуманітарнай дапамогі» — беспрэцэдэнтная каардынацыя высілкаў, якой раней ніколі не было, паведамляюць стваральнікі службы.
Стала вядома, якія катэгорыі людзей пакінулі за кратамі пасля апошняй аблавы на салідарных з палітвязнямі
«Сітуацыя з рэпрэсіямі ў Беларусі горшая за часы ваеннага становішча ў Польшчы» — Сікорскі
Былому страйкамаўцу, прызнанаму «пагрозай нацыянальнай бяспецы» ў Літве, грошы на адваката сабралі менш чым за суткі
Каментары