Ад рэдакцыі6363

Ніякі гвалт недапушчальны. Заява «Нашай Нівы» па сітуацыі з Ганнай Клімовіч і Змітром Панкаўцом

Спецыялістка па камунікацыях Ганна Клімовіч распавяла ў сацыяльных сетках пра хатні гвалт, з якім яна сутыкнулася ў адносінах з журналістам Змітром Панкаўцом. У адказ Зміцер апублікаваў сваё бачанне падзей.

І Зміцер, і Ганна сёння не працуюць у «Нашай Ніве», але яны працавалі ў нашым калектыве раней, і адна з апісаных сцэн гвалту — канфлікт, які прывёў да шпіталізацыі Ганны, — адбылася менавіта ў той перыяд.

У красавіку 2018 года Зміцер Панкавец быў намеснікам галоўнага рэдактара, а Ганна Клімовіч незадоўга да таго звольнілася з аддзелу маркетынгу.

Ці ведалі мы пра гвалт?

Так, ведалі. Не ўсе акалічнасці, але ведалі. Ганна напісала ў сацыяльных сетках пра гэты факт. Мы былі шакаваныя сітуацыяй, бо ніколі не сутыкаліся з падобнымі прэцэдэнтамі. Зміцер заявіў кіраўніцтву Рэдакцыі, што збіраецца звольніцца, бо разумее сваю віну ў інцыдэнце і ўсведамляе ўсю сур’ёзнасць сітуацыі. Ён збіраўся прыкласці ўсе намаганні, каб Ганна прыняла ягоныя прабачэнні.

Чаму Зміцер працягнуў працу ў «Нашай Ніве»? 

У сваім цяперашнім допісе Зміцер сцвярджае, што зрабіў з той гісторыі высновы на ўсё жыццё. Ці так гэта адбылося насамрэч, мы не ведаем. Але тады мы паверылі свайму супрацоўніку. 

Многія нашаніўцы падтрымлівалі сяброўскія адносіны і са Змітром, і з Ганнай. Мы меркавалі, што адносіны ў Ганны і Змітра наладзіліся, яны зноў жылі разам як сям’я. Публічныя прэтэнзіі зніклі. 

Мы таксама меркавалі — а магчыма, проста спадзяваліся, — што той выпадак быў насамрэч адзінкавы. Пра іншыя падобныя сітуацыі мы не ведалі. Умешвацца ў прыватнае жыццё супрацоўнікаў было магчыма толькі ў той ступені, у якой яны самі дазвалялі нам, калі дзяліліся праблемамі і перажываннямі.

З 2021 года Зміцер Панкавец не працуе ў «Нашай Ніве».

Дык што, гвалт дапушчальны і можна проста перагарнуць старонку?

Адназначна не. Мы асуджаем сэксуальны, фізічны, псіхалагічны і любы іншы гвалт. У цывілізаваным грамадстве яму няма месца і няма апраўдання.

Зміцер і Ганна сёння не працуюць у «Нашай Ніве», але нам не ўсё адно. І цяпер, калі мы ведаем, як далей развіваліся гэтыя адносіны, гісторыя, якая адбылася ў 2018 годзе, успрымаецца зусім інакш. На жаль, тады мы гэтага не прадбачылі. Наша рэакцыя была б іншай.

Мы зычым Ганне сілаў пераадолець гэты траўматычны досвед. Гвалт у адносінах немагчыма нічым апраўдаць. 

Мы ж зробім высновы з гэтага і падобных выпадкаў, каб прадухіліць саму магчымасць з’яўлення такіх сітуацый у будучыні. 

#хопіцьгвалціць

Каментары63

  • Буч
    10.03.2024
    Ніва, а чаму вы выкарыстоўваеце гэты хэштэг ? Тое ў абарону ахвяраў згвалтавання. Праблемы Панкаўца і яго былой жонкі - іх асабістая справа, ці справа паліцыі ды юрыстаў. Яны хіба біліся ў працоўны час? За дзьвярыма, пасля працы - тое прыватныя справы
  • Сябар тваёй мамы
    10.03.2024
    Даплыло лайно і да "Нашай нівы". Вяртаецца ганебная практыка прапясочвання асабістага жыцця ў працоўных калектывах. Бруд на майтках ніяк не ўплывае на прафесіянальныя здольнасці журналісты. Падумайце пра гэта і пакайцеся, нячыстыя. 
  • Партчэйка
    10.03.2024
    бабруйчанін, шо, яшчэ не здалі свой партбілет? санітары ўжо выяўзджаюць

На магільным помніку Макея выбілі частку шыфру каліноўцаў ФОТА19

На магільным помніку Макея выбілі частку шыфру каліноўцаў ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Індыі мужчына вырашыў ахвяраваць грошы на храм і выпадкова выкінуў у скрыню свой айфон

Шахматыста Магнуса Карлсэна дыскваліфікавалі на чэмпіянаце свету за вернасць джынсам4

Чаму хобіты жывуць у беларускіх вёсках, а эльфы гавораць старабеларускай. Перакладчык «Валадара Пярсцёнкаў» адказвае на ўсе пытанні18

«У 2020-м два сыны ўгаворвалі Лукашэнку ляцець з Беларусі»31

«Газпрам» спыняе пастаўкі газу Малдове

Арменія не збіраецца вяртаць пасла ў Мінск2

Рэцыдывіст, які скраў унітаз у суседа. Расказваем, хто той найміт з Беларусі, якога ўзялі ў палон ва Украіне3

Шэф ChatGPT пра Маска: «Хам і хуліган, але і прадпрымальнік легендарны»

Пуцін выбачыўся перад Аліевым за атаку на самалёт Баку — Грозны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магільным помніку Макея выбілі частку шыфру каліноўцаў ФОТА19

На магільным помніку Макея выбілі частку шыфру каліноўцаў ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →