Грамадства2727

Бондараву абурылі слова Раство і зоркі НАТА на навагодняй елцы ў Мінску

Даносчыца перакананая, што гэта праца шкоднікаў, якія працуюць за гранты. 

Навагодняя елка ў Мінску. Фота: sb.by

Спачатку Таццяна Сідаровіч апублікавала ў сваім тэлеграм-канале «Белоруска «топит» поўны захаплення допіс пра цудоўны канцэрт, дзе «рускае падкрэслена», і ярка ўпрыгожаную елку.

Але высокія стандарты Вольгі Бондаравай, якая наведала елку па гэтай парадзе, дзейства задаволіць не змагло. 

Яна не змагла прайсці міма вялікага надпісу над сцэнай «З Новым Годам і Раством Хрыстовым». Бондарава абурылася «пачварнай навамовай», а менавіта словам Раство. У сваім руска-беларускім слоўніку студэнтка філфака не змагла адшукаць такога перакладу, толькі пераклады «каляды», «коляды». «Гэта ж узгоднена з гарвыканкамам і мінкультам?»

Слова «Раство» не спадабалася гродзенскай даносчыцы

Каляды — гэта назва народнага зімовага свята дахрысціянскага паходжання, якая пасля прыняцця хрысціянства была перанесена і на свята Божага Нараджэння. У свята шмат варыянтаў напісання, у тым ліку яго называюць і Раством.

Паводле слоўнікаў, да якіх чамусьці не мае доступу гродзенская даносчыца, у старабеларускай мове словы ростворозтво фіксуюцца яшчэ ў 1387 годзе. 

Ва ўсходніх славян у XI—XII стст. свята мела назву рожьство, пазней — рожество. Слова ўтворана ад радзіць. У народнай мове яно зафіксавана ў розных формах раздво, ражаство, ражство, раждво і г.д. Але паколькі сёння яно ўспрымаецца многімі як русізм ад Рождество, то часта саступае больш выражана беларускаму варыянту — Нараджэнне Хрыстова.

Віфліемская зорка на навагодняй елцы ў Мінску
Ружа вятроў на сцягу НАТА

Таксама Бондараву не задаволіла форма зорак на навагодняй елцы. У васьміканцовых зорках яна пабачыла зоркі варожага блока НАТА.

У якасці доказаў — кліп-арт з інтэрнэту, ніяк не звязаны з НАТА, і дэкаратыўная кампазіцыя перад штаб-кватэрай альянсу ў Бруселі. Але калі кліп-арт падобны да зорак на елцы, то і скульптурная кампазіцыя, і зорка на сцягу НАТА зусім іншая — чатырохканцовая ружа вятроў, без варыяцый. 

А ў выглядзе васьміканцовай зоркі традыцыйна малююць Віфліемскую зорку, якая згодна з хрысціянскай традыцыяй прывяла трох мудрацоў пакланіцца народжанаму Хрысту.

Зрэшты, пра хрысціянства і традыцыйныя каштоўнасці Бондарава, відавочна, ведае толькі з камуністычных брашур, а таму не можа ведаць пра сімволіку васьміканцовай зоркі.

Раство Хрыстова з васьміканцовай Віфліемскай зоркай. Латыгаўскі майстар, 1746: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Вольга Бондарава пераканана на «99,999%», што ўсё гэта не вынік памылкі ці непісьменнасці чыноўнікаў, а праца шкоднікаў, якія вымушаны неяк адпрацоўваць замежныя гранты. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары27

  • leha
    29.12.2024
    ды што ведае гэта бондарева: тое ж не ната, а цэлая зорная ліга... (а то нават і кланы. няхай пагугльць "зорку керынскага" ў інтэрнэтах)
  • ЛЛ
    29.12.2024
    У Беларусі заўдлы было Каляды. Раство - наватвор падабенства да расейскай мовы
  • аўтару
    29.12.2024
    Вельмі раю аўтару перачыьаць сваю жа газету
    https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/ru/140870

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага13

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

Салюту ў Мінску не будзе1

Кіберпартызаны ўзламалі некалькі рэгіянальных сайтаў і запоўнілі іх віншаваннямі з Пагоняй4

Украінская пагранслужба адказала на расійскі ролік пра Санту5

«Газпром» пачаў зніжаць ціск у трубаправодзе з Урэнгоя ў Еўропу. Кампанія страціць яшчэ 5 млрд даляраў2

Будзьце асцярожныя! Каля навагодніх ялінак сёння будзе свет сілавікоў, могуць правяраць і тэлефоны17

Што паглядзець у навагоднюю ноч на беларускім ютубе? Альтэрнатыўная праграма перадач11

Чэхія выдала сертыфікат аб грамадзянстве Ларысы Геніюш і яе мужа Янкі3

«Я ўбачыла вайну, а ты там галоўны»: Залужны апісаў у кнізе сустрэчу з варажбіткай 25 гадоў таму11

Галоўчанка расказаў, якую незвычайную прыладу для гатавання ежы ён асвоіў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага13

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →