Грамадства22

Каталікам у Баранавічах не далі прайсці Крыжовы шлях

Вернікі разважаюць, што стала прычынай: масавыя гулянні з нагоды «Масленіцы» ў той жа дзень або магчымыя недакладнасці пры падачы заяўкі.

Па шматгадовай традыцыі ў пятую нядзелю Вялікага посту каталіцкія вернікі Баранавічаў праводзяць агульнагарадскі Крыжовы шлях. Аднак сёлета мясцовыя ўлады не далі дазвол на правядзенне мерапрыемства, якое планавалася на 17 сакавіка, піша katolik.life.

Афіцыйнай інфармацыі пра гэта няма, і прычына адмовы не названая, але гэтую тэму абмяркоўваюць у парафіяльных чатах і разважаюць пра тое, ці не звязана такое рашэнне з тым, што на той жа дзень у райцэнтры запланаваны масавыя гулянні з нагоды «Масленіцы».

Крыжовы шлях (набажэнства, падчас якога вернікі ўшаноўваюць падзеі Страсцей Хрыстовых) па вуліцах горада стаў своеасаблівай візітнай карткай духоўнай культуры Баранавічаў. У велічнай працэсіі сотні вернікаў ішлі па цэнтральнай частцы горада, разважаючы над прыпынкамі Крыжовага шляху.

Мужчыны неслі на плячах вялікі цяжкі крыж — знак збаўчай мукі і смерці Ісуса Хрыста, вернікі маліліся за царкву, Айчыну, розныя групы людзей.

Але сёлета пятая нядзеля Вялікага посту ў каталікоў супала з апошнім днём перад пачаткам Вялікага посту ў праваслаўных.

Звычайна на гэтую дату прызначаюць масленічныя гулянні, якія аднак, не маюць амаль нічога агульнага з хрысціянствам — больш за тое, падчас такіх мерапрыемстваў практыкуюць паганскія абрады. У прыватнасці, праграма «Масленіцы» ў Баранавічах уключае спальванне пудзіла, а таксама разнастайныя забавы, спаборніцтвы, выставы.

Улады маглі не ўзгадніць прапанаваны маршрут Крыжовага шляху, які звычайна стартуе ад касцёла Узвышэння Святога Крыжа, размешчанага недалёка ад парку 30-годдзя ВЛКСМ, дзе з раніцы да вечара ў нядзелю будуць ладзіць гулянні.

Відавочна, што часу для планавання іншага маршруту і падачы новай заяўкі ўжо не дастаткова — калі б пытаннем заняліся раней, магчыма, яго ўдалося б вырашыць станоўча. Таксама быў бы час і на тое, каб выправіць верагодныя фармальныя недакладнасці, на якія маглі спаслацца ўлады пры адмоўным адказе на просьбу аб правядзенні мерапрыемства.

Каментары2

  • Нацдэм
    13.03.2024
    Хацелі пры камуністах праваслаўных атэістам крыжовы шлях арганізаваць. Наіўныя людзі, калі вы ўжо паразумнееце?
  • Ёсік
    13.03.2024
    Бо як костка ў горле каталікі - вайну не падтрымліваюць, на Данбас не езьдзяць, беларусам ў глузды ня серуць, дырэктара саўгаса не падтрымліваюць.

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта2

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса4

Тры новыя станцыі метро адкрыюць у Мінску да канца года

Аўстрыя лёгка замяніла расійскі газ энергіяй ветру

Прэмію Гедройця сёлета атрымаў Валянцін Акудовіч2

Канадскі прафесар заклікаў беларусаў да выключнай стрыманасці ў пытанні дыстанцыявання ад Расіі25

У Ізраілі ўхвалілі пагадненне аб спыненні вайны з «Хезбалой»3

Рэжысёр Сяргей Лазніца расказаў, як ствараўся фільм «У тумане» і чаму яго цэнзураваў Мінкульт1

Новы кампактны апрасняльнік не дасць загінуць ад смагі ў моры2

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта2

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Галоўнае
Усе навіны →