Наведнікі Мінскай кніжнай выставы назвалі самым цікавым аўтарам А.С. Пушкіна, але не змаглі згадаць ніводнага яго твора
Тройку найбольш папулярных беларускіх аўтараў узначаліў Уладзімір Караткевіч.
Найбольш цікавымі для сябе аўтарамі ўдзельнікі мінскай выставы назвалі А. Пушкіна, М. Булгакава, а таксама Ф. Дастаеўскага. Сярод твораў былі адзначаны «Майстар і Маргарыта», «Вайна і Мір», «Яўген Анегін», «Злачынства і пакаранне». Таксама называлі Біблію.
Варта адзначыць, што кніг А.С. Пушкіна наведвальнікі мерапрыемства адразу ўспомніць не змаглі, паведамляе тэлеграм-канал Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Тройку найбольш папулярных беларускіх аўтараў узначалілі Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў і Якуб Колас. Далей размясціліся Іван Шамякін і Янка Купала.
Сярод найбольш цікавых твораў рэспандэнты адзначылі «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Новая зямля», «Людзі на балоце» і «Сэрца на далоні».
Каментары