Сапсаваных бюлетэняў налічылі больш, чым колькасць галасоў за некаторых кандыдатаў.
На выбарчы ўчастак у Мінску прыйшло прагаласаваць 6189 чалавек. Галасы за Уладзіміра Пуціна, па афіцыйных даных, аддалі 83,57%.
На другім месцы Уладзіслаў Даванкоў («Новыя людзі») — 10,45%.
Мікалаю Харытонову (КПРФ) налічылі 2,25% галасоў, Леаніду Слуцкаму (ЛДПР) — 1,31%.
Сапсаваных бюлетэняў — 2,42% (150 штук).
Графы «супраць усіх» у расійскіх бюлетэнях не было.
Каментары