Там знаходзіцца расійская база стратэгічнай авіяцыі.
Кіраўнік рэгіёна Раман Бусаргін заявіў, што беспілотнікі былі знішчаны сістэмай СПА. Паводле яго слоў, пацярпелых і разбурэнняў няма.
Мінабароны РФ, у сваю чаргу, паведаміла, што над Саратаўскай вобласцю былі знішчаныя чатыры беспілотнікі «самалётнага тыпу».
У Энгельскім раёне размешчана авіябаза Паветрана-касмічных сіл РФ «Энгельс 2», дзе базуюцца расійскія стратэгічныя бамбавікі, якія запускаюць ракеты па Украіне. Авіябаза ўжо некалькі разоў аказвалася пад ударамі.
Каментары