У ЗША абваліўся аўтамабільны мост пасля таго, як у яго ўрэзаўся кантэйнеравоз
У Балтыморы, штат Мэрылэнд абрынуўся аўтамабільны мост працягласцю 3 км пасля таго, як у яго ўрэзаўся вялікі кантэйнеравоз.
Пра пацярпелых пакуль невядома, але ў вадзе маглі апынуцца людзі.
Мост, названы ў гонар аўтара тэксту гімна ЗША Фрэнсіса Скота Кі, зʼяўляецца часткай кальцавой аўтамагістралі, якая праходзіць вакол Балтымора.
Каментары