Станіслаў Салавей прызначаны намеснікам прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета
У прадстаўніцтве Вольгі Гарбуновай ён будзе адказваць за пытанні ў сферы аховы здароўя. Асноўная задача, якая перад ім стаіць, — распрацоўка праекта рэформ сістэмы аховы здароўя пераходнага перыяду.
Таксама Станіслаў Салавей будзе займацца адвакацыяй правоў беларускіх медыкаў у замежжы, паведамляе АПК.
Станіслаў Салавей — доктар, прафсаюзны лідар, грамадзянскі актывіст у сферы аховы здароўя.
У 2013 годзе скончыў БДМУ па спецыяльнасці «Лячэбная справа». З 2013 па 2016 год праходзіў інтэрнатуру і працаваў акушэрам-гінеколагам у РНПЦ «Маці і дзіця».
З 2016 па 2021 год — урач акушэр-гінеколаг, доктар ультрагукавой дыягностыкі ў 3-яй Гарадской клінічнай бальніцы. З 2021 па 2024 працаваў акушэрам-гінеколагам ва Украіне.
З 2021 года — прафсаюзны актывіст і старшыня галіновай прафсаюзнай арганізацыі медыкаў «Панацэя».
Удзельнік мірных пратэстаў 2020-2021 гг. Двойчы затрымліваўся па адміністрацыйным артыкуле 23.34, звольнены па палітычных матывах.
Валанцёр ва ўкраінскіх ініцыятывах беларускай дыяспары. Член Каардынацыйнай рады 2-га склікання.
Даследчык сістэмы беларускай аховы здароўя. Голас і ўдзельнік даследчага фільма пра рэаліі беларускай медыцыны «ГУпоЗ». Займаўся навуковай працай, у 2019 годзе атрымаў прэмію за навуковыя дасягненні.
«Набяруць больш студэнтаў, але што рабіць 6-7 гадоў?» Медык пра тое, як улады змагаюцца з недахопам дактароў і што трэба рабіць
«Паліклініка чакала новага траўматолага, а той знік». Колькі медыкаў з'ехала з Беларусі?
«Камера ў Наваполацку менш камфортная за прылёты ракет». Як цяпер жывуць беларусы ва Украіне
Каментары